Анджэла Антонавіч Кампіёні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анджэла Антонавіч Кампіёні
Дата нараджэння: 1790
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 снежня 1847(1847-12-24)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Месца працы:
Узнагароды:
ордэн Святога Станіслава 3 ступені

А́нджэла Антонавіч Кампіёні (1790, Кома — 24 снежня 1847) — архітэктар, калежскі сакратар. Аўтар забудовы Горы-Горацкай земляробчай школы (цяпер — Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія) і Батанічнага саду ў Горках. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Кома ў 1790 годзе[1]. Ва ўзросце 14 гадоў апынуўся ў Санкт-Пецярбургу, прыняў расійскае падданства[2].

Удзельнічаў у аздабленні Анічкава палаца, быў задзейнічаны пры ўзвядзенні будынкаў, якія прылягалі да Біржы, ва ўзвядзенні царквы пры Смольным манастыры ў Пецярбургу[2].

З 1836 года штатны архітэктар і член Будаўнічай камісіі, зацверджанай для работ па стварэнні Горы-Горацкай земляробчай школы[1]. Кампіёні не толькі ажыццяўляў кантроль над будаўніцтвам, але і займаўся падборам спецыялістаў і майстроў: кавалёў, цясляроў, печнікоў, маляроў, страхароў і інш. Пасля адкрыцця земляробчай школы Кампіёні выкладаў выхаванцам чарчэнне і сельскагаспадарчае будаўніцтва[2].

У 1847 годзе ён распрацаваў праект дэндрарыя Горацкага батанічнага саду. 6 снежня 1840 года за выдатную і руплівую службу і асаблівую працавітасць у Горы-Горацкай будаўнічай камісіі быў узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава III ступені[1].

У сярэдзіне красавіка 1841 года падаў генеральны план Горак і планы больш як дваццаці паселішчаў, якія належылі Горы-Горацкай земляробчай школе. Увосень 1842 года генплан Горак быў ухвалены ў Міністэрстве, а ўвесну наступнага года пачаліся працы па яго рэалізацыі. Мястэчка актыўна развівалася, таму архітэктар выканаў карэктоўку генеральнага плана, якую ў 1845 годзе зацвердзілі ў Пецярбургу імперыі без заўваг[2].

Увосень 1846 года А.Кампіёні быў звольнены са службы ў Горках, і з’ехаў у Санкт-Пецярбург, дзе яшчэ недоўгачасовы час выкладаў у Акадэміі мастацтваў. Памёр архітэктар 24 снежня 1847 годзе ў Пецярбургу[2]. Пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках.

Зноскі