Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Батанічны сад Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі — батанічны сад у г. Горкі Магілёўскай вобл. Плошча батанічнага сада складае каля 25 га. Дэндралагічны парк, які займае плошчу 14,5 га, мае статус батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэндрарый у рэгулярным стылі спраектаваны ў 1840 г. італьянскім архітэктарам інстытута Анжэла Кампіёні[2]. Батанічны сад ствараўся паступова з 1847 пры Горы-Горацкай земляробчай школе (з 1848 — інстытуце). Пасля закрыцця інстытута ў 1863 сад занядбаны. Аднаўленне пачалося ў 1920 годзе з аднаўленнем Горы-Горацкага земляробчага інстытута (1919). У садзе было каля 300 відаў дрэўных раслін. У аддзеле сістэматыкі амаль 400 відаў травяністых раслін.

У Вялікую Айчынную вайну большая частка калекцыі загінула. Аднаўляецца з 1950 года. Рэстаўрыраваны аддзел сістэматыкі травяністых раслін (450 відаў). Створаны новыя батанічныя экспазіцыі. База для падрыхтоўкі спецыялістаў сельскай гаспадаркі, правядзення навуковых даследаванняў і культурна-асветнай работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды.

У 1963 годзе дэндрарый быў абвешчаны батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння[2].

У 2009 годзе батанічны сад акадэміі ўключаны ў Савет батанічных садоў Беларусі і Расіі[2].

Калекцыя[правіць | правіць зыходнік]

Калекцыя батанічнага саду і дэндрарыя налічваецца 3335 таксонаў раслін якія належаць да 840 родаў, 1476 відаў і 1019 сартоў. З іх 267 хваёвых таксонаў і 293 ліставых. Прадстаўленыя ў садзе драўнінна-хмызняковыя расліны адносяцца да 42 сямействаў і 93 родаў[2].

Калекцыя цюльпанаў Батанічнага саду налічвае 180 сартоў, нарцысаў — 27 сартоў, гіяцынтаў — 19 сартоў, лілей — 115 сартоў, крокусаў — 9 сартоў, гладыёлусаў — 40 сартоў, руж — 88 сартоў[2].

Экспазіцыя аднагадовых і двухгадовых кветкавых раслін прадстаўлена 37 сямействамі, 37 родамі, 60 відамі, 235 сартамі, шматгадовых травяністых раслін — 415 відамі з 45 сямействаў, 105 сартамі, аранжарэйных раслін — 350 відамі розных субтрапічных і трапічных раслін, якія адносяцца да 75 сямействаў[2].

У аранжарэі маецца зімовы сад, у якім прадстаўлены пальмы, бананы, разнастайная трапічная папараць, магноліі, алеандры, лаўр, мірт, лімоны, фейхоа, гібіскус (кітайская ружа), аспідыстра з Японіі; бягонія рэкс (царская, ці каралеўская) з Індыі; арыгінальныя кусты з лекавым лісцем каланхоэ; монстэры, колеусы, клівіі, сансевіерыя, хларафітумы і сыць [2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]