Андраш Золтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андраш Золтан
венг.: Zoltán András
Zoltan Andras in Vilnius Sept 2012.jpg
Дата нараджэння 25 снежня 1949(1949-12-25) (69 гадоў)
Месца нараджэння Шопран
Род дзейнасці беларусазнавец
Навуковая сфера беларусістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Emil Baleczky[d]
Узнагароды і прэміі Medal of Francis Skorina rib.png

Андраш Золтан (венг.: Zoltán András; нар.25 снежня 1949 г., горад Шопран) — венгерскі беларусіст. Старшыня Венгерскай асацыяцыі беларусістаў, член Венгерскага лінгвістычнага таварыства. Удзельнічаў у рабоце Міжнародных з'ездаў славістаў у Кіеве (1983), Сафіі (1988), Браціславе (1993), Кракаве (1998), выступаў з дакладамі на Міжнародных кангрэсах беларусістаў і ўкраіністаў, Гарэцкіх чытаннях, розных навуковых канферэнцыях (Мінск, Гродна, Вільнюс, Масква і інш.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і лютэранскага пастара і настаўніцы. Пасля заканчэння аддзялення рускай і польскай філалогіі Будапешцкага ўніверсітэта з 1974 г. працаваў на кафедры рускай мовы — асістэнтам, ад'юнктам, дацэнтам. У 1991 г. узначаліў наваствораную кафедру ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі, на якой пасля прыезду ў Будапешт у 1994 годзе дацэнта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта Мікалая Аляхновіча пачалі актыўна распрацоўвацца і асобныя праблемы беларускага мовазнаўства. З 2003 г. загадвае кафедрай украінскай філалогіі і застаецца ў складзе кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль Францыска Скарыны (2010) за значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускай мовы і культуры ў Венгерскай Рэспубліцы, умацаванне беларуска-венгерскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, плённую дзейнасць па ўзаемаўзбагачэнню нацыянальных культур.