Андрэй Іванавіч Балыш
| Андрэй Іванавіч Балыш | |
|---|---|
| Нараджэнне |
20 верасня 1988 (37 гадоў) |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
Андрэй Іванавіч Балыш (нар. 20 верасня 1988, в. Суцькава, Смаргонскі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 верасня 1988 года ў в. Суцькава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці[1].
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Аграномія»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»; аспірантуру Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве па спецыяльнасці «Раслінаводства»[1].
Працаваў загадчыкам вучэбнай гаспадаркі Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа; навуковым супрацоўнікам аддзела збожжавых, зернебабовых і крупяных культур, галоўным аграномам аддзела палявога і тэхнічнага забеспячэння, загадчыкам аддзела бульбаводства, намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гарадоцкай акругі № 21. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны памятным знакам «У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына і дзвюх дачок.