Андрэй Іванавіч Суздальцаў
Андрэй Іванавіч Суздальцаў | |
---|---|
Род дзейнасці | палітолаг |
Дата нараджэння | 22 снежня 1960 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Сайт | politoboz.com |
Андрэ́й Іва́навіч Су́здальцаў (руск.: Андрей Иванович Суздальцев; нар. 22 снежня 1960[1], Уладзівасток, РСФСР, СССР) — расійскі палітолаг, папулярны палітычны каментатар па беларускай тэматыцы[1].
Нарадзіўся ва Уладзівастоку, скончыў гістарычны факультэт мясцовага Далёкаўсходняга дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
У пачатку 1990-х гадоў пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасійскую дзейнасць у асяродку дэмакратычнай апазіцыі[3]. У 2006 годзе пазбаўлены віду на жыхарства і высланы з Беларусі. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь»[4].
Пасля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў намеснікам дэкана факультэта сусветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі. Рэгулярна публікуе аналітычныя артыкулы на сваім сайце politoboz.org[5] і выступае з каментарамі ў расійскіх СМІ.
У студзені 2024 года Telegram-канал Суздальцава быў абвешчаны экстрэмісцкім фарміраваннем у Беларусі[6]. За стварэнне такога фарміравання і членства ў ім прадугледжана крымінальная адказнасць[7]. Раней у 2023 годзе канал дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[8].
Зноскі
- ↑ а б http://news.yandex.ru/people/suzdal1tsev_andrej.html Архівавана 8 лютага 2012.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.
- ↑ https://web.archive.org/web/20090604215806/http://www.charter97.org/bel/news/2006/03/23/suz
- ↑ https://web.archive.org/web/20110224211855/http://charter97.org/bel/news/2006/04/06/suz
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.
- ↑ Тэлеграм-канал Суздальцава абвешчаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем» . Наша Ніва (11 студзеня 2024).
- ↑ «Белсат» — экстрэмісцкае фарміраванне. Што гэта значыць для іх аўдыторыі? . Наша Ніва (3 лістапада 2021). Праверана 12 студзеня 2022.
- ↑ Телеграм-канал и страницы в соцсетях признаны экстремистскими по заявлению Барановичской межрайонной прокуратуры