Андрэй Ігаравіч Піліпавец
Поўнае імя | Андрэй Ігаравіч Піліпавец | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 лютага 1999[1] (22 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Андрэй Піліпавец (нар. 17 лютага 1999, Маладзечна) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Руха» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-4, з 2015 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У кастрычніку 2016 года і верасні 2017 года гуляў за «Шахцёр» у Юніёрскай лізе УЕФА. У лютым 2018 года перайшоў у «Баранавічы», дзе трэнерам стаў Іван Крутаў, які раней працаваў з юнакамі ў Салігорску. Быў адным з асноўных ігракоў каманды. У ліпені 2018 года пакінуў баранавіцкі клуб.
У жніўні 2018 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[2]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, а да сезона 2019 рыхтаваўся з асноўнай камандай. У красавіку 2019 года гуляў за дубль, а 4 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:1).
У ліпені 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[3]. У камандзе часам з’яўляўся на лаўцы запасных, аднак на поле так і не выйшаў. У 2020 годзе стаў выступаць за дубль.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У верасні і кастрычніку 2015 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0).
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Шахцёр | ![]() |
10 | 0 |
2016 | дубль | Шахцёр | ![]() |
28 | 1 |
2017 | дубль | Шахцёр | ![]() |
13 | 1 |
2018 (1) | Д2 | Баранавічы | ![]() |
9 | 1 |
2018 (2) | дубль | Тарпеда | ![]() |
10 | 0 |
2019 (1) | Д1 | Тарпеда | ![]() |
5 | 0 |
2019 (2) | Д2 | Рух | ![]() |
0 | 0 |
Зноскі
- ↑ Andrey Pilipovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 19-летний защитник Пилиповец подписал контракт с минским «Торпедо»
- ↑ Пилиповец сменил "Торпедо" на "Рух"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)