Андрэй Аляксандравіч Булінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Андрэй Аляксандравіч Булінскі
Дата нараджэння 11 студзеня 1909(1909-01-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1984(1984-01-25) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінааператар, кінематаграфіст
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды Сталінская прэмія — 1949 Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964)

Андрэ́й Алякса́ндравіч Булі́нскі (11 студзеня 1909, г. Варонеж — 25 студзеня 1984, г. Мінск) — беларускі савецкі кінааператар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Патомны дваранін. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1926 годзе паступае ў Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт[1]. Гады вучобы ва ўніверсітэце, дзе А. Булінскі быў старшынёй фотакіно секцыі Таварыства сяброў савецкага кіно і яе адзіным аператарам-хранікёрам, вызначылі яго далейшы лёс.

У 1931 годзе А. Булінскі быў запрошаны на кінафабрыку «Шарко Юлдус» (цяперашні Узбекфильм(руск.) бел.), і першы яго фільм «Аазіс ў пясках», зняты ў незвычайна цяжкіх умовах ракі Амудар'і, атрымаў самую высокую ацэнку і абышоў шматлікія экраны краіны, пабываў за мяжой. Гэта першы узбекскі гукавы фільм.

У 1936 годзе ў Ленінградзе была знятая карціна «Дзяўчына спяшаецца на спатканне(руск.) бел.».

За стварэнне музычнай камедыі «Далёкая нявеста» — першай пасляваеннай мастацкай карціны, якая з'явілася несумненным поспехам туркменскай кінематаграфіі — А. Булінскаму была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У якасці аператара пастаноўшчыка А. Булінскі ўдзельнічаў у стварэнні многіх мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1935-38 і з 1950)[1]: «Дзеці партызана» (1954), «Першыя выпрабаванні(руск.) бел.» (1961), «Масква-Генуя» (1964). «Тысяча вокнаў» (1968), «Доўгія вёрсты вайны(руск.) бел.» (1975) і інш

Як таленавіты рэжысёр-пастаноўшчык ён выступіў у тэлевізійнай мастацкай стужцы «Збянтэжанасць (Хатка на Волзе)» (1970).

Для выяўленчай манеры Булінскага характэрны мажорная танальнасць у перадачы атмасферы дзеяння, выразнасць партрэту, паэтычнасць пейзажаў[1].

Мастак бездакорнага густу, тонкага адчування кінематаграфічнай прыгажосці і выразнасці А. Булінскі ўнёс вялікі ўклад у развіццё савецкага кінамастацтва. Ён удастоены высокіх званняў заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, шматлікіх урадавых узнагарод.

А. Булінскі быў жанаты на Р. І. Гладунко(руск.) бел., ёсць дачка Булінская Надзея Андрэеўна, унук Госцеў, Філіп Юр’евіч.

А. А. Булінскі памёр 25 студзеня 1984 года.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аператарскія працы[правіць | правіць зыходнік]

Зняў дакументальныя і навукова-папулярныя фільмы: «Савецкая Беларусь», «Белавежская пушча» (абодва — 1951), «Белая Вежа» (1952, саўмесна З І. Пікманам(руск.) бел.), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1956), «Спартыўная гімнастыка» (1964) і інш.

Рэжысёрскія працы[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сталінская прэмія другой ступені (1949) — за фільм «Далёкая нявеста» (1948)
  • Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1967) — за фільм «Масква — Генуя» (1964)
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1964)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Булинский Андрей Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 89. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Булінскі Андрэй Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 134. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Кинословарь в 2-х томах. — М.: «Советская энциклопедия», 1966—1970.
  • «Кино». Энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1987.
  • Приглашение на творческий вечер А. Булинского правлением союза кинематографисов БССР 1980-го года.