Андрэй Аляксеевіч Сарокін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Сарокін
Поўнае імя Андрэй Аляксеевіч Сарокін
Нарадзіўся 28 сакавіка 1996(1996-03-28)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Дынама (Стаўрапаль)
Маладзёжныя клубы
Расія Лакаматыў (Масква)
2013—2015 Расія ЦСКА (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Расія ЦСКА (Масква) 0 (0)
2015—2016 Расія Сахалін (Южна-Сахалінск) 21 (0)
2017 Расія Растоў 0 (0)
2017—2018 Расія Сахалін (Южна-Сахалінск) 19 (0)
2018—2020 Беларусь Гарадзея 44 (4)
2021— Расія Дынама (Стаўрапаль)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Расія Расія (да 16) 9 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 сакавіка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лютага 2019

Андрэй Сарокін (нар. 28 сакавіка 1996, Масква) — расійскі футбаліст, паўабаронца стаўрапальскага «Дынама».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец маскоўскіх «Лакаматыва» і ЦСКА, з 2013 года пачаў выступаць за дубль ЦСКА. У 2015 годзе перайшоў у «Сахалін», за які выступаў у ПФЛ (трэці расійскі дывізіён). У пачатку 2017 года перайшоў у «Растоў», дзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2017/18 вярнуўся ў «Сахалін» і дапамог клубу атрымаць перамогу ў зоне «Усход» ПФЛ.

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2]. У сезоне 2018 згуляў за каманду ў пяці матчах. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на адзін год[3]. У 2019—2020 гадах гуляў у аснове «Гарадзеі», звычайна выхадзіў у стартавым складзе.

У лютым 2021 года стаў іграком стаўрапальскага «Дынама».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную Расіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Расія Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Усход»): 2017/18

Зноскі