Андрэй Віктаравіч Анісімаў
| Андрэй Віктаравіч Анісімаў | |
|---|---|
| Нараджэнне |
2 красавіка 1977 (48 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Званне | палкоўнік |
| Узнагароды | |
Андрэй Віктаравіч Анісімаў (нар. 2 красавіка 1977, г. Севераўральск, Свярдлоўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 красавіка 1977 года ў г. Севераўральску Свярдлоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя)[1].
Скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»; палкоўнік запасу[1].
Праходзіў службу на розных пасадах у аддзеле крымінальнага вышуку і аддзеле па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РАУС г. Мінска; у Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Службу скончыў на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці[1].
Працаваў дырэктарам Гродзенскага філіяла РУП паштовай сувязі «Белпошта»[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродзенскай-Ленінскай акругі № 51. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе», ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына і дачку[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 красавіка
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Расіі
- Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання