Андрэй Генадзевіч Баранок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Баранок
Поўнае імя Андрэй Генадзевіч Баранок
Нарадзіўся 20 ліпеня 1979(1979-07-20)[1] (41 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 184 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Віцебск
Пасада трэнер дубліруючага складу
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1995 Сцяг Беларусі Будаўнік (Віцебск) 2 (0)
1997 Сцяг Беларусі Лакаматыў (Віцебск) 3 (0)
1998 Сцяг Беларусі Дынама-Энергагаз (Віцебск) 4 (0)
1999 Сцяг Беларусі Азярцы (Глыбокае) 22 (4)
2000—2001 Сцяг Беларусі ЗЛіН (Гомель) 42 (4)
2002—2007 Сцяг Беларусі Віцебск 123 (14)
2008—2009 Сцяг Беларусі Гомель 44 (3)
2010—2012 Сцяг Беларусі Віцебск 88 (8)
2013 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 27 (0)
2014—2017 Сцяг Беларусі Віцебск 71 (6)
Трэнерская кар’ера
2018— Сцяг Беларусі Віцебск дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2018.

Андрэй Баранок (нар. 20 ліпеня 1979, Віцебск) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі паўабаронцы), а потым трэнер. Зараз з’яўляецца галоўным трэнерам дубліруючага складу футбольнага клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку кар’еры правёў у «Віцебску», у 2008—2009 гадах гуляў за «Гомель». Застаўся ў «Віцебску» і пасля вылету клуба з Вышэйшай лігі па выніках сезону 2011.

У студзені 2013 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[2]. У «Нафтане» звычайна выхадзіў на замену ў канцы мачта, толькі ў жніўні з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Пасля заканчэння сезону ў студзені 2014 года вярнуўся ў «Віцебск»[3], дзе стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2014 года забіў два мячы ў стыкавых матчах супраць магілёўскага «Дняпро», што дазволіла віцябчанам пасля трохгадовага перапынку вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[4]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным апорным абаронцам віцебскага клуба. У першай палове 2016 года звычайна гуляў у асноўным складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У сезоне 2017 заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У канцы сезону абвясціў аб завяршэнні кар’еры, апошні матч правёў 26 лістапада 2017 года супраць мінскага «Дынама» (1:4)[5].

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2018 года ўзначаліў дубліруючы склад «Віцебска»[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]