Перайсці да зместу

Андрэй Канстанцінавіч Сучкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Канстанцінавіч Сучкоў
Дата нараджэння 6 верасня 1965(1965-09-06) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці спартсмен, рэферы, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Майстар спорту СССР

Андрэй Канстанцінавіч Сучкоў (нар. 6.09.1965, с. Перамётнае, Зеляноўскі, Уральская вобласць, Казахстан) — беларускі спецыяліст у галіне выкладання фізічнай культуры. Кандыдат педагагічных навук (2018), дацэнт (2019). Майстар спорту СССР па грэка-рымскай барацьбе (1989). Суддзя па спорце вышэйшай нацыянальнай катэгорыі (2003).

Нарадзіўся ў сям’і Канстанціна Пятровіча Сучкова (нар. 1936) — гісторыка, кандыдата гістарычных навук.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць «Гідрамеліярацыя», 1988), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (аспірантура, 2009).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва, філіял у г. Віцебск (1988—1993); Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі, г. Жодзіна (1993—1996); Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1996—2005); Віцебскім абласным спартыўным клубе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2005—2007, трэнер-выкладчык па грэка-рымскай барацьбе); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (2007—2011 — старшы выкладчык кафедры кафедры фізічнага выхавання і спорту і 2020—2021 — дэкан факультэта фізічнай культуры і спорту); Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (2011—2020, кафедра фізічнага выхавання і спорту, загадчык кафедры і з 2021 — дацэнт).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: фізічнае выхаванне студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі; вучэбна-трэніровачны працэс па відах спартыўнай барацьбы.

Зноскі