Белдзіправадгас
Белдзіправадгас — праектны інстытут у Мінску, размешчаны ў будынку па адрасе праспект Машэрава, 25, пабудаваным у 1978 годзе (архітэктары Б. Ларчанка, І. Васілевіч) адмыслова для інстытута.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў 1 кастрычніка 1930 года як Беларускі будаўнічы трэст «Белмеліятрэст» пры Наркамаце земляробства БССР, з 1932 года — Упраўлення воднай гаспадаркі (Белвадгас) Наркамзема БССР.
Са жніўня 1938 да пачатку Вялікай Айчыннай вайны — Беларускі дзяржаўны водамеліярацыйны трэст Наркамата земляробства БССР «Белвадмеліятрэст». Адноўлены 3 студзеня 1945 года як Беларускі рэспубліканскі трэст праектна-вышукальніцкіх прац (Белмеліяпраект) Народнага камісарыята меліярацыі БССР, з 26 сакавіка 1946 — Міністэрства меліярацыі БССР.
З 9 мая 1951 года Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва (Белдзіправадгас) Міністэрства меліярацыі БССР, з 4 чэрвеня 1953 года — Галоўнага ўпраўлення меліярацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР, з 10 красавіка 1954 года зноў Міністэрства меліярацыі БССР, з ліпеня 1957 года — Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, з красавіка 1961 года — Галоўнага ўпраўлення меліярацыі і воднай гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР, з 19 лістапада 1965 года — Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР, з 11 ліпеня 1990 года — Міністэрства воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР, з 27 сакавіка 1992 года — Беларускага канцэрна па водагаспадарчым будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм (канцэрн «Белвадгас»), з 22 ліпеня 1993 года — Беларускага дзяржаўнага канцэрна па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм (канцэрн «Белмеліявадгас»).
З 3 снежня 1996 года Праектна-вышукальніцкае дзяржаўнае прадпрыемства (УП «Белдзіправадгас») канцэрна «Белмеліявадгас», з 6 ліпеня 2000 года праектна-вышукальнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя кірункі дзейнасці: вышукальныя і праектныя работы па асушэнні сельскагаспадарчых угоддзяў[1], будаўніцтве арашальных сістэм[2], сажалак, вадасховішчаў, рыбагаспадарчых комплексаў[1], гідратэхнічных збудаванняў, помпавых станцый, малых ГЭС, аб’ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення, мерапрыемстваў па абароне тэрыторый і населеных пунктаў ад паводак, ландшафтных мерапрыемстваў, супрацьпажарных вадаёмаў, лакальнага перакідання сцёку рэк, воднага добраўпарадкавання населеных пунктаў[2], дарог у сельскай мясцовасці, здабычы торфу і сапрапелю, правядзенні прыродаахоўных мерапрыемстваў. Распрацаваў схему комплекснага выкарыстання і аховы водных і зямельных рэсурсаў у басейнах буйных і сярэдніх рэк на 80 % тэр. Беларусі, праекты водаахоўных збудаванняў у зоне Чарнобыльскай АЭС, прыродаахоўнага забеспячэння ў многіх жывёлагадоўчых комплексах[1].
Па праектах РУП «Белдзіправадгас» асушана больш як 2,5 млн га балот і забалочаных зямель на плошчы больш як 200 тыс. га, пабудаваны арашальныя сістэмы. Запраектавана больш 900 сажалак і вадасховішчаў[2].
Па праектна-каштарыснай дакументацыі, распрацаванай у 2000—2006 г.г., пабудаваны Аўгустоўскі канал, дзе адрэстаўраваны 4 суднаходныя шлюзы і 5 водапрапускныя збудаванні, створаныя ў XIX стагоддзі; магістральныя газаправоды і спадарожныя збудаванні; будуецца вяслярны канал міжнароднага значэння[2].
Актыўна ўдзельнічае ў праектаванні і будаўніцтве гідраэлектрастанцый у Рэспубліцы Беларусь магутнасцю ад 100 да 20 тыс. квт., а таксама розных аб’ектаў воднага і агратурызму[2].
Зноскі
- ↑ а б в Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- ↑ а б в г д «Белгипроводхоз». Главная
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).