Андрэй Максімавіч Варанецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Максімавіч Варанецкі
Партрэт
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 19 лютага 1920(1920-02-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1972(1972-01-14) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Варанецкая В. С.
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Андрэй Максімавіч Варанецкі (19 лютага 1920, в. Дубраўка, Пухавіцкі раён — 14 студзеня 1972, в. Вялікія Эйсманты) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут у 1940 годзе. Накіраваны працаваць на пасадзе дырэктара Суражкоўскай васьмігадовай школы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 г. настаўнічаў у Гродзенскай вобласці, у 1953—1972 гадах — старшыня калгаса «Гвардыя» Бераставіцкага раёна (з 1972 года калгас імя Варанецкага)[1]. Член ЦК КПБ у 1966—1971 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання ў 1962—1966 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання ў 1971—1972 гадах[1].

Памёр 14 студзеня 1972 года пасля цяжкай і працяглай хваробы. Пахаваны ў вёсцы Вялікія Эйсманты. Калгас «Гвардыя» быў названы калгасам імя А. М. Варанецкага.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Воронецкий Андрей Максимович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.)  / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 126. — 737 с. — 50 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]