Перайсці да зместу

Андрэй Мікалаевіч Струнеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Мікалаевіч Струнеўскі
Нараджэнне 4 мая 1972(1972-05-04) (52 гады)
Адукацыя
Месца працы

Андрэй Мікалаевіч Струнеўскі (нар. 4 мая 1972, Салігорск) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Салігорскі горна-хімічны тэхнікум, Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў на рудніку 3-га рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» у якасці горнарабочага ачыстнога забою. Працаваў майстрам, намеснікам начальніка падземнага горнага ўчастка, намеснікам начальніка рудніка 3-га рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» па агульных пытаннях, старшынёй прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» Белхімпрафсаюза.

З’яўляўся дэпутатам Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза, Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Мінскай абласной арганізацыі Белхімпрафсаюза, Ганаровым знакам Мінскай абласной арганізацыі Белхімпрафсаюза. Мае падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Мінскай абласной арганізацыі Белхімпрафсаюза.

Мае ганаровае званне "Ветэран працы ААТ «Беларуськалій»[1].

Зноскі