Беларуськалій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
ААТ «Беларуськалій»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1963
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Салігорск
Ключавыя постаці генеральны дырэктар
Іван Іванавіч Галаваты
Галіна Хімічная прамысловасць
Прадукцыя хлорысты калій
Чысты прыбытак
Колькасць супрацоўнікаў
  • 17 000 чал. (2015)
Матчына кампанія Белнафтахім
Сайт www.kali.by
Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Выступ В. Курбыка перад рабочымі «Раммантажбуд»

Беларуськалій — прадпрыемства па здабычы калійнай солі, заснаванае ў 1963 годзе на аснове Старобінскага радовішча (Салігорскі раён). Мае 4 руднікі і прадстаўніцтвы ў Аўстрыі (Вена) і Літве (Вільнюс). Вырабляе калійныя ўгнаенні і харчовую соль, якія большасцю пастаўляе за мяжу. На долю прадпрыемства ў 2010 г. прыпадала 16 % сусветнай вытворчасці калію (8,6 млн тон)[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Блішч. «Капры Салігорска», пачатак 1960-х

У 1949 г. было адкрыта адно з найбуйнейшых у свеце радовішчаў калійнай солі — Старобінскае калійнае радовішча. У 1949—1952 гг. на радовішчы праводзіліся першапачатковыя геалагаразведачныя работы для вызначэння формы і аб’ёму здабычы. Першая чарга Першага Салігорскага калійнага камбіната, была ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні 1963 г. З пускам астатніх двух (1965 і 1969 гг.) у краіне быў створаны Беларускі калійны басейн, які здабываў каля трэці ўсіх калійных угнаенняў у СССР[3].

З 25 верасня 2005 г. замежныя пастаўкі ажыццяўляе праз сумеснае з расійскім «Уралкаліем» (Бярэзнікі, Пермскі край) ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».

Другое рудаўпраўленне
Адвалы Другога рудаўпраўлення

У 2012 г. чысты прыбытак прадпрыемства склаў 965 млн долараў ЗША.

З 6 лістапада 2014 г. пасаду кіраўніка займае Іван Галаваты[4].

12 красавіка 2017 г. на 1-м рудаўпраўленні адбыўся стыхійны страйк. Паводле інфармацыі Беларускага незалежнага прафсаюза работнікі трэста «Раммантажбуд» адмовіліся выконваць сваю працу з-за памяншэння фактычнай зарабатнай платы ў два разы[5]. 14 красавіка з прадстаўнікамі незадаволеных заробкамі салігорскімі будаўнікамі сустрэўся гендырэктар «Беларуськалія» І. Галаваты, які паабяцаў «вырашаць такія пытанні ў працоўным парадку»[6].

У 2020 годзе Беларуськалій стаў адным з цэнтраў усебеларускіх стачак, якія адбыліся пасля фальсіфікацыі выбараў і гвалту праваахоўных органаў супраць пратэстоўцаў[7]. 19 лістапада «Беларуськалій» звольніў 49 бастуючых работнікаў за «прагулы»[8]. У чэрвені 2021 года Еўрапейскі Саюз увёў сектаральныя санкцыі ў адносінах Беларусі, якія прадугледжваюць, у тым ліку, забарону на гандаль і транзіт асобных відаў калійных угнаенняў[9]. 9 жніўня 2021 года ЗША ўнеслі Беларуськалій у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[10][11]. У той жа дзень Вялікабрытанія і Канада ўвялі абмежаванні на пэўныя калійныя ўгнаенні з Беларусі[12][13].

27 жніўня 2021 афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю Петрыкаўскі горна-абагачальны комплекс ААТ «Беларуськалій». Яго будавалі амаль 10 гадоў, на работы было патрачана каля $1,25 млрд. Запасаў калійнай руды тут хопіць на 100 гадоў[14].

2 снежня 2021 года «Беларуськалій» трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі, а Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла «Беларускую калійную кампанію» ў амерыканскі санкцыйны спіс[15]. У чэрвені 2022 года прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС[16].

Зноскі

  1. http://www.gki.gov.by/uploads/files/info%20dlya%20investorov/Investoram/memorandums_excel/600122610.pdf
  2. Ганна Кот. «Беларуськалій» за I паўгоддзе павялічыў чысты прыбытак у 4,2 раза да Br2,5 трлн.. Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агентва. Праверана 6 лютага 2012.
  3. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / [рэдкалегія: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш.]. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. / [Н. Васілеўская, У. Завальнюк, М. Касцюк і інш.; рэд. тома У. Навіцкі]. — Мн.: Современная школа; Экоперспектива, 2011. — 727 с.: іл. — С. 245. — ISBN 978-985-539-243-0 (Современная школа); ISBN 978-985-469-337-8 (Экоперспектива).
  4. Президент Беларуси дал согласие на назначение Ивана Головатого гендиректором ОАО «Беларуськалий»(руск.) . БелТА. Праверана 6 лістапада 2014.
  5. В Солигорске прошло стихийное собрание монтажников Треста «Реммонтажстрой» Архівавана 20 красавіка 2017.
  6. С недовольными зарплатами солигорскими строителями встретился гендиректор «Беларуськалия» Архівавана 20 красавіка 2017.
  7. Алина Исаченко. Что происходит на предприятии «Беларуськалий» — основном поставщике валюты для Александра Лукашенко?(руск.) . BBC World Service (6 мая 2021). Праверана 20 верасня 2021.
  8. «Беларуськалій» звольніў 49 страйкоўцаў за «прагулы». Наша Ніва (19 лістапада 2020). Праверана 20 верасня 2021.
  9. ЕС афіцыйна ўхваліў сектаральныя санкцыі супраць Беларусі. Наша Ніва (24 чэрвеня 2021). Праверана 20 верасня 2021.
  10. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  11. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(руск.) . Zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  12. US, Along With UK and Canada, Slaps More Sanctions on Belarus(англ.) . Голас Амерыкі (9 жніўня 2021). Праверана 20 верасня 2021.
  13. UK, US and Canada impose fresh sanctions on Belarus(англ.) . Politico (9 жніўня 2021). Праверана 20 верасня 2021.
  14. blr.belta.by
  15. Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Белсат (3 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021. Праверана 8 снежня 2021.
  16. Восем беларускіх кампаній патрапілі пад санкцыі Еўрасаюза

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]