Андрэй Уладзіміравіч Місюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Місюк)
Футбол
Андрэй Місюк
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Місюк
Нарадзіўся 20 сакавіка 1981(1981-03-20)[1] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Атырау
Пасада трэнер па фізпадрыхтоўцы
Клубная кар’ера[* 1]
1997—1999 Беларусь Нёман-2 (Гродна) 52 (0)
2001—2004 Беларусь Камунальнік (Слонім) 100 (22)
2005—2007 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 71 (8)
2008—2009 Беларусь Гомель 54 (4)
2010 Беларусь Белшына (Бабруйск) 20 (0)
2011 Беларусь Партызан (Мінск) 27 (2)
2012—2013 Беларусь Гарадзея 41 (4)
2014—2016 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 76 (17)
Трэнерская кар’ера
2017—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) трэнер
2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
2022— Казахстан Атырау трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 жніўня 2022.

Андрэй Місюк (нар. 20 сакавіка 1981, Гродна) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам па фізпадрыхтоўцы ў казахстанскім клубе «Атырау».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, выступаў за «Нёман-2» у Другой лізе, а ў 2001 годзе далучыўся да слонімскага «Камунальніка». У 2005—2010 гадах выступаў у Вышэйшай лізе за «Дарыду», «Гомель» і «Белшыну». У сезоне 2011 гуляў у Першай лізе за мінскі «Партызан» і дапамог яму вярнуцца ў Вышэйшую лігу, але клуб спыніў існаванне, а Місюк далучыўся да «Гарадзеі».

У сакавіку 2014 года перайшоў у «Іслач»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з клубам[3]. У першай палове сезона 2016 трывала выхадзіў у аснове на пазіцыі правага паўабаронцы, але потым страціў месца ў складзе.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4] і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Іслачы»[5], дзе на працягу чатырох гадоў дапамагаў Віталю Жукоўскаму.

У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[6], у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[7].

У студзені 2021 года ўслед за Жукоўскім далучыўся да трэнерскага штабу барысаўскага БАТЭ[8]. У снежні 2021 года разам з Жукоўскім пакінуў БАТЭ[9].

У жніўні 2022 года вярнуўся ў «Іслач» трэнерам юнацкай каманды (2008 года нараджэння)[10], аднак хутка ў якасці трэнера па фізпадрыхтоўцы ўвайшоў у штаб Віталя Жукоўскага, прызначанага галоўным трэнерам казахстанскага «Атырау»[11].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1997 Д3 Нёман-2 Беларусь 13 0
1998 Д3 Нёман-2 Беларусь 21 0
1999 Д3 Нёман-2 Беларусь 18 0
2001 Д2 Камунальнік Беларусь 24 6
2002 Д2 Камунальнік Беларусь 24 4
2003 Д2 Камунальнік Беларусь 24 3
2004 Д2 Камунальнік Беларусь 28 9
2005 Д1 Дарыда Беларусь 21 2
2006 Д1 Дарыда Беларусь 24 1
2007 Д1 Дарыда Беларусь 26 5
2008 Д1 Гомель Беларусь 29 3
2009 Д1 Гомель Беларусь 25 1
2010 Д1 Белшына Беларусь 20 0
2011 Д2 Партызан Беларусь 27 2
2012 Д2 Гарадзея Беларусь 23 2
2013 Д2 Гарадзея Беларусь 18 2
2014 Д2 Іслач Беларусь 30 8
2015 Д2 Іслач Беларусь 28 8
2016 Д1 Іслач Беларусь 18 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]