Андрэй Міхайлавіч Сангушка
Андрэй Міхайлавіч Сангушка | |
![]() | |
Веравызнанне: | праваслаўе |
---|---|
Нараджэнне: | XVI стагоддзе |
Смерць: | 4 кастрычніка 1560 |
Дынастыя: | Род Сангушкаў |
Бацька: | Міхаіл Аляксандравіч Сангушка[d] |
Жонка: | Гарпіна-Багданаўна Заслаўская[d] |
Дзеці: | Аляксандр Андрэевіч Сангушка[d] і Ганна Андрэеўна Сангушка[d] |
Андрэй Міхайлавіч Сангу́шка (? — 4 кастрычніка 1560) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня», сын Міхаіла Аляксандравіча і Ганны Капачэвічаўны (Копач), унук Аляксандра Сангушкавіча. Маршалак гаспадарскі ў 1522—1553, спраўца Кіеўскага ваяводства ў 1540—1542, стараста луцкі ў 1542—1559. У 1508, 1512—1514 удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, у 1512, 1515 — з татарамі.
Валодаў маёнткамі на Валыні, у Новагародскім ваяводстве (Дзярэчын), Гарадзенскім (Кузніца), Берасцейскім (Кусцін), Кобрынскім паветах.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была з 1511 года Ганна Васілеўна Храптовіч (пам. 1545), дачка старосты ўладзімірскага Васіля Багданавіча Храптовіча, ад шлюбу з якой меў сына і дачку:
- Аляксандр Андрэевіч Сангушка (пам. 1565), князь Кашырскі (1560—1565), маршалак гаспадарскі (1553—1565)
- Ганна Андрэеўна Сангушка (пам. пасля 1546), 1-ы муж Іван Елавіцкі, 2-і муж князь Богуш Фёдаравіч Карэцкі (каля 1510—1576)
У 1546 ажаніўся другі раз з князёўнай Багданай Міхайлаўнай Мсціслаўскай (пам. 1565), дачкой удзельнага князя Міхаіла Іванавіча Мсціслаўскага і Юліяны Іванаўны Мсціслаўскай (каля 1475—1499). Дзеці:
- Ганна Андрэеўна Сангушка (пам. 1580), жонка з 1563 года ваяводы мінскага Мікалая Паўлавіча Сапегі (каля 1545—1599).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сангушкі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Радавод Сангушкаў
- Леонтій ВОЙТОВИЧ КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ