Кіеўскае ваяводства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кіеўскае ваяводства
Герб[d]
Герб[d]
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Кіеў
Дата ўтварэння 1471
Дата скасавання 23 студзеня 1793
Ваяводы Ваяводы кіеўскія
Кашталяны Кашталяны кіеўскія
Насельніцтва
  • 500 000 чал.
Плошча 200 тыс. км²
Кіеўскае ваяводства на карце
Commons-logo.svg Кіеўскае ваяводства на Вікісховішчы
Час існавання 14711793

Кіеўскае ваяводства[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Кіеў.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Herbarz Kaspra Niesieckiego Киевское.svg

Герб ваяводства ў складзе Каралеўства Польскага меў наступны выгляд: «у чырвоным полі белы Анёл, які трымае ў правай руцэ аголены меч, апушчаны канцом дадолу, у левай — ножны, край якіх дакранаецца да мяча»[1].

У ВКЛ ваяводская харугва была зялёнага колеру і мела два рогі, на адным з якіх была выява Пагоні, на іншай — анёл і чорны мядзведзь[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утварылася ў 1471 на аснове колішняга Кіеўскага княства. Падзялялася на Асцёрскі, Жытомірскі, Кіеўскі, Любецкі, Мазырскі, Оўруцкі, Пуціўльскі, Чаркаскі і Чарнобыльскі паветы[3].

У 1507 і 1529 атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілеі, якія гарантавалі ваяводству пэўныя аўтаномныя правы.

Падчас складання Люблінскай уніі (1569) кіеўскія паслы выступілі за далучэнне да Каралеўства Польскага, што зацвердзіў каралеўскі прывілей ад 6 чэрвеня 1569 г. Тым часам шляхта Мазырскага павета адмовілася ад пераходу пад польскую юрысдыкцыю. Павет далучыўся да Мінскага ваяводства[4].

У 1649 u/, паводле Збораўскай дамовы паміж Багданам Хмяльніцкім і каралём Янам Казімірам, частка ваяводства разам з Кіеўскім паветам вылучылася ў гетманскае кіраванне (скасаванае ў 1660 u/). Згодна з Андрусаўскім перамір'ем (1667 u/) у складзе ваяводства засталіся толькі правабярэжныя паветы, сам Кіеў, нягледзячы на ўмовы пагаднення (Рэч Паспалітая згадзілася перадаць Маскоўскай дзяржаве горад і яго ваколіцы ў радыусе 1 мілі толькі да 15 красавіка 1669 г[5]), маскоўскія захопнікі так і не вярнулі. У выніку, сталіцу ваяводства перанеслі ў Жытомір[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводства апынулася ў складзе Кіеўскага і Валынскага намесніцтваў Расійскай імперыі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 2-й пал. XVI — 1-й пал. XVII падзялялася на Жытомірскі, Кіеўскі і Оўруцкі паветы, якія аб’ядноўвалі Белацаркоўскае, Багуслаўскае, Канеўскае, Корсунскае, Раманаўскае, Чаркаскае і Чыгірынскае староствы.

Ураднікі[правіць | правіць зыходнік]

У Сенаце Рэчы Паспалітай Кіеўскае ваяводства мела двух свецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Шаблон:Lang-be-old; па-лацінску: Palatinatus Kioviensis, па-польску: Województwo kijowskie
  1. Samuel Orgelbrand. Encyklopedia powszechna. 1863. S. 640.
  2. Stefan Kuczyński. Polskie herby ziemskie: geneza, treści, funkcje. 1993. S. 97.
  3. 3,0 3,1 Кіеўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 90. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  4. Шаблон:Крыніцы/Сфрагістыка і геральдыка Беларусі, 1999
  5. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]