Перайсці да зместу

Андрэй Станіслававіч Барбашынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гандбол
Андрэй Станіслававіч Барбашынскі
Нарадзіўся 4 мая 1970(1970-05-04) (54 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1988—1993 СКА Мінск
1994—1995 СКА Мінск
1995—1996 Веспрэм[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Станіслававіч Барбашынскі (нар. 4 мая 1970, г. Ашмяны, Гродзенская вобласць) — беларускі гандбаліст, чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне (Іспанія). Заслужаны майстар спорту СССР.

Працуе дырэктарам беларуска-нямецкага прадпрыемства «Гуд Найт» ООО («Good night»), г. Мінск.

Рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 18-7 ад 19.09.2006 г. за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXV летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне (Іспанія), асаблівыя заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, вялікі ўклад у прапаганду ідэй алімпійскага руху ў горадзе Ашмяны і Ашмянскім раёне было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» [1].

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Зноскі

  1. Ганаровыя грамадзяне Архівавана 17 студзеня 2021.
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.