Андрэй Уладзіміравіч Жук
Андрэй Уладзіміравіч Жук | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1969 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Званне | генерал-маёр |
Андрэй Уладзіміравіч Жук (6 жніўня 1969, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі ваенны дзеяч, намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (з 2021), генерал-маёр (2016).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 жніўня 1969 года ў г. Горкі Магілёўскай вобласці.
У 1986 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. У 1990 годзе, пасля заканчэння ў Маскоўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР, праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, танкавай роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра танкавага батальёна, камандзіра танкавага батальёна 334-га гвардзейскага мотастралковага палка 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі, намесніка начальніка штаба базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, намесніка камандзіра 361-й базы аховы і абслугоўвання Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
У жніўні 2007 года скончыў з адзнакай камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і прызначаны старшым афіцэрам упраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл. У далейшым ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра сёмага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
2 ліпеня 2014 года прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання[1]. 28 чэрвеня 2016 года прысвоена воінскае званне генерал-маёра[2].
З мая 2018 года па 11 сакавіка 2021 года[3] быў камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
11 сакавіка 2021 года прызначаны намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь[3].
З 2022 года знаходзіцца ў Чорным спісе Еўрасаюза, а таксама пад санкцыямі Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Украіны[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 2 июля 2014 года № 337 «О назначении А. В. Жука»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 июня 2016 года № 239 «О присвоении воинского звания»
- ↑ а б Указ Президента Республики Беларусь от 11 марта 2021 года № 95 «Об А. В. Жуке»
- ↑ ЖУК Андрій Володимирович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2023. Праверана 9 красавіка 2023.
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Горках
- Выпускнікі Маскоўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
- Асобы
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
- Ваенныя Беларусі
- Генерал-маёры (Беларусь)
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС