Андрэй Фёдаравіч Апаровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Фёдаравіч Апаровіч
Дата нараджэння 28 лютага 1922(1922-02-28) (102 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1965)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Андрэй Фёдаравіч Апаровіч (28 лютага 1922, в. Пліса, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскую ваенна-паветраную інжынерную акадэмію (спецыяльнасць «Авіяцыйныя радыётэхнічныя сродкі», 1952; ад’юнктура, 1955).

Працаваў у Харкаўскім вышэйшым авіяцыйна-інжынерным ваенным вучылішчы (1956—1973), Харкаўскім інстытуце радыёэлектронікі (1973—1975), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1975—2002, кафедра радыёперадаючых устройстваў і радыётэхнічных сістэм, прафесар, у 1975—1990 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: статыстычная тэорыя радыётэхнічнай разведкі; статыстычная тэорыя электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Чырвонай Зоркі (1944, 1956), Айчыннай вайны II ступені (1985), «Знак Пашаны» (1986), 15 медалёў Савецкага Саюза.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Современные проблемы проектирования радиотехнических систем : учебное пособие для студентов специальности 0701 : [в 5 ч.] / А. Ф. Апорович. ― Минск, 1978―1982.
  • Электромагнитная совместимость радиоэлектронных средств : учебное пособие для радиотехнических специальностей вузов / Апорович А. Ф. ― Минск, 2003.
  • Апорович Андрей Федорович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 230—232.
  • Апорович Андрей Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 129.
  • Апаровіч Андрэй Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 418.