Андрэй Эдуардавіч Белякоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Эдуардавіч Белякоў

Нараджэнне 17 ліпеня 1976(1976-07-17) (45 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Андрэй Эдуардавіч Белякоў (нар. 17 ліпеня 1976, Гомель) — беларускі палітык. Першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў выхавальнікам аздараўленчага цэнтра «Крышталь», педагогам-арганізатарам сярэдняй школы № 41 г. Гомеля, першым сакратаром Гомельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Гомельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», першым сакратаром Гомельскага гарадскога камітэта, першым сакратаром Гомельскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», другім сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі