Андрэй Яўгенавіч Рыбакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Яўгенавіч Рыбакоў
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1969(1969-06-05) (54 гады)
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Рыбакоў Андрэй Яўгенавіч (5 чэрвеня 1969 —) — беларускі вучоны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзела дакументазнаўства БелНДЦДААС (з 1996 — БелНДІДАС). З 1995 па 1998 — вучоны сакратар БелНДІДАС. У 1998 скончыў завочную аспірантуру ў БДУ і ўладкаваўся на працу ў Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасаду галоўнага спецыяліста аддзела геральдыкі і генеалогіі, а потым у тым жа годзе стаў начальнікам аддзела арганізацыйнай работы і міжнародных сувязей (з 2001 — аддзел арганізацыйна-прававой, кадравай работы і міжнародных сувязей). З ліст. 2005 — дырэктар БелНДІДАС.

У 1999 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Агульнае справаводства ў цэнтральным апараце дзяржаўнага кіравання Вялікага Княства Літоўскага ў ХVI ст.». Р. — першы ў Беларусі навуковец, які стаў кандыдатам гістарычных навук па спецыяльнасці «Дакументалістыка, дакументазнаўства і архівазнаўства». Даследуе пытанні гісторыі архіўнай справы і справаводства ў Беларусі, методыкі і практыкі сучаснага справаводства. Падрыхтаваў інфармацыйны агляд «Документоведение и делопроизводство — отечественный и зарубежный опыт» (1994). Разам з Э. М. Давыдавай напісаў манаграфію «История и организация делопроизводства в Беларуси» (1999) і «Делопроизводство: Учебно-практическое руководство» (выйшла 9 выданняў, 1998—2005). Адзін з аўтараў «Примерной инструкции по делопроизводству в министерствах, госкомитетах и других центральных органах управления, учреждениях, организациях и на предприятиях Республики Беларусь» (1995), «Унифицированной системы организационно-распорядительной документации» (2000); «Рекомендаций по совершенствованию и сокращению документооборота в учреждениях, организациях и на предприятиях Республики Беларусь» (2004) і інш.

Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1988), медалямі «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» (1988), «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа» (1989), «У памяць 10-годдзя вываду Савецкіх войск з Афганістана» (1999).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]