Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС) | |
---|---|
Заснаваны | 1991 |
Размяшчэнне | вул. Крапоткіна, 55, 220002, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь |
Сайт | www.belniidad.by |
Гэты артыкул ці раздзел патрабуе перапрацоўкі. Калі ласка, палепшыце артыкул у адпаведнасці з правіламі напісання артыкулаў.
|
Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС), Камітэт па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь — навукова-даследчая ўстанова.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Створана 11 снежня 1991 г. у Мінску на базе Інстытута гістарычна-палітычных даследванняў (да 1996 г. называўся Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы). Распрацоўвае пытанні дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства, вядзення дакументацыі ў органах кіравання, выяўляе шляхі скарачэння і аптымізацыі патокаў дзелавых папер; публікуе дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду, даследуе на іх аснове гісторыю Беларусі. Аддзелы: дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, аўтаматызацыі архіўных тэхналогій, рэдакцыйна-выдавецкі. Інстытут правёў міжнародныя навуковыя канферэнцыі: «Архівазнаўства, крыніцазнаўства, гістарыяграфія Беларусі: стан і перспектывы» (1993, Мінск), «Армія Краёва на тэрыторыі Заходняй Беларусі (чэрвень 1941 — ліпень 1944 гг.)» (1994, Гродна), «М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў вучонага)» (1996, Мінск).
Кнігі БелНДІДАС[правіць | правіць зыходнік]
Выдаў кнігі «І верш і эпас тэлеграфным радком…» А. М. Міхальчанкі, «Рассакрэчаныя архівы» (абедзве 1993), «Расстраляныя, замучаныя, павешаныя: Аб фашысцкім генацыдзе ў Брэсце» У. П. Самовіча, «Агнём і мячом: Хроніка польскага нацыяналістычнага падполля ў Беларусі (1939—1953)» В. І. Ермаловіча і С. У. Жумара (абедзве 1994), «Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944)», «Бібліяграфія акупацыйных перыядычных выданняў, якія выхозілі на тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944» С. У. Жумара, «У фонд Перамогі: патрыятычны рух працоўных Беларусі ў гады ВАВ (1941—1945 гг.)» А. Ф. Макарэвіча, «Рабочы рух у Беларусі (чэрвень 1907 — люты 1917)» Э. М. Савіцкага, «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі» І. М. Ігнаценкі, «Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы і музеях сістэмы Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь: Даведнік»(усе 1995), «Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэраялах (1921—1995)», «Альбом формаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў» (абедзве 1996).
Старшыні[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк (1991—1996);
- У. У. Фядосаў (1996—2002);
- Уладзімір Іванавіч Адамушка (2002—)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рыбакоў, А. Я. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы / А. Я. Рыбакоў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.. — С. 449.