Анжэла Мерычы
| Анжэла Мерычы | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 21 сакавіка 1474[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 студзеня 1540[3][4][…] (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| У ліку | святы і каталіцкі святы |
| Дзень памяці | 27 студзеня[5] |
Анжэла Мерычы (21 сакавіка 1474, Італія — 27 студзеня 1540, Брэшыя) — каталіцкая святая.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў невялікім мястэчку ў італьянскіх Альпах. Уступіўшы ў трэці закон святога Францішка, прысвяціла сябе дабрачыннай дзейнасці. У 1525 годзе здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю, пасля чаго зразумела, што яе пакліканнем з’яўляецца хрысціянскае выхаванне моладзі, асабліва дзяўчат.
У 1535 годзе заснавала таварыства святой Уршулі і стала першай настаяцельніцай распаўсюджанага ў наш час закону ўршулянак, які з’яўляецца ўзорам рэлігійнага жыцця ў жаночай супольнасці і вядомы сваёй выхаваўчай дзейнасцю. Анжэла вяла вельмі аскетычнае жыццё і пры гэтым была цудоўнай дарадчыцай і педагогам.
Памерла 27 студзеня 1540 годзе ў Брэшыі, дзе была пахавана ў касцёле, які сёння названы яе імем. Належыць да ліку найбольшых рэфарматараў свайго часу[6].
Зноскі
- 1 2 Raponi N. ANGELA Merici, santa // Dizionario Biografico degli Italiani — Roma: Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1961. — Vol. 3. Праверана 21 мая 2021.
- 1 2 3 St. Angela Merici // Encyclopædia Britannica Праверана 21 мая 2021.
- ↑ Angela Merici // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Schäfer J. Angela Merici von Brescia // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ↑ Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 23.
- ↑ Святая Анжэла Мерычы, панна