Клеткі памерам 1,4—8 на 10—225 мкм, цыліндрычныя, верацёна- і іголкападобныя. Абалонка тонкая, часта з слоем слізі, за кошт якой клеткі злучаюцца ў характэрным для віду парадку. Хларапласт прысценкавы з выемкай пасярэдзіне ці без яе, з пірэноідам ці без яго.
Свабодна плаваюць або збіраюцца ў пучкі ў вадаёмах рознага тыпу. Размнажэнне аўтаспорамі. Некаторыя віды могуць прыліпаць да субстрату, часам з утварэннем бурай падэшвы.
Т. М. Міхеева.Анкістрадэсмус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.