Анры Ле Факанье
Анры Ле Факанье | |
---|---|
фр.: Henri Le Fauconnier | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 1946[3][4] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | салонны кубізм[d] |
Уплыў на | John Jon-And[d] |
Член у | |
![]() |
Анры Віктор Габрыэль Ле Факанье (франц. Henri Le Fauconnier; 5 ліпеня 1881, Эдэн, Францыя — 25 снежня 1946, Парыж, Францыя) — французскі мастак, прадстаўнік кубізму ў французскім жывапісе.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
А. Ле Факанье нарадзіўся ў сям’і лекара, каля Кале. У 1901 годзе прыязджае ў Парыж, вучыцца ў майстэрні мастака Ж.-П.Ларана, у 1906 годзе паступае ў Акадэмію Жуліяна. З 1905 Ле Факанье выстаўляе свае карціны ў Салоне Незалежных. У 1908 ён праводзіць год у Плуманашы, у Брэтані, дзе шмат малюе. У 1909 знаёміцца з мастакамі Альберам Глезам і Раберам Дэланэ. На Восеньскім салоне 1909 года Ле Факанье выстаўляецца разам з Канстанцінам Бранкузі, Жанам Мецэнжэ і Фернанам Лежэ.
У 1910 годзе Ле Факанье здзяйсняе падарожжа па Італіі і ўступае ў Новае Мюнхенскае мастацкае аб’яднанне (N.K.V.M.) — творчае аб’яднанне прадстаўнікоў экспрэсіянізму, заснаванае ў 1909 годзе ў Мюнхене. Па запрашэнні Васіля Кандзінскага Ле Факанье піша тэарэтычны тэкст для каталога аб’яднання (Мюнхен, 1910). Сумесна з карцінамі іншых членаў N.K.V.M., працы Ле Факанье выстаўляліся ў Маскве і, як узоры найноўшага мастацтва, увайшлі ў альманах «Сіні вершнік».
Зноскі
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/98506 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Henri Victor Gabriel Le Fauconnier
- ↑ а б Henri Le Fauconnier // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.