Перайсці да зместу

Антацыяны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Керацыянін — рутыназіл-3-цыянідзін, антацыян, які ўтрымліваецца ў касцянках вішань (Cerasus).

Антацыя́ны[1] (ад грэч. ἄνθος — колер + грэч. κυανός — блакітны) — фарбавальныя рэчывы (пігменты з групы флаваноідаў) клетачнага соку раслін. Паводле хімічнага саставу — гліказіды, у якіх рэшткі глюкозы або інш. цукру звязаны з афарбаваным нецукрыстым рэчывам.

Колер антацыянаў залежыць ад хімічнай прыроды апошняга і рэакцыі асяроддзя (напрыклад, чырвоны — у кіслым, сіні, фіялетавы — у шчолачным). Наяўнасцю антацыянаў абумоўлена фіялетавая, сіняя, карычневая, чырвоная, аранжавая і інш. афарбоўка пялёсткаў кветак, пладоў, лістоў, сцяблоў, чырвоны колер вінаў і фруктовых сокаў. Мяркуюць, што антацыяны — ахоўны сродак ад шкоднага дзеяння ультрафіялетавых прамянёў і перагрэву тканак.

Зноскі

  1. Лён 2009, с. 18.
  • Антацыяны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009.  168 с.: ил..