Антоній Від

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоній Від
Род дзейнасці картограф
Дата нараджэння 1508[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1558[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоній Від (1508, Обервезель, Рэйн-Хунсрук — 21 студзеня 1558, Данцыг, Паморскае ваяводства) — нямецкі мастак, графік, картограф, вядомы стварэннем карты Расіі 1-й паловы XVI ст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіліся ў 1508 годзе ў Обервезелі-на-Рэйне, памёр 21 студзеня 1558 года ў Данцыгу[2]. Себасцьян Мюнстэр у сваёй «Касмаграфі» называў яго літвінам. «Народжаным у Літве» яго называў і Конрад Геснер.

Вывучаў мастацтва ў Вітэнбергу. У 1534—1546 гадах жыў у Вільні, быў прыдворным мастаком вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1542 годзе склаў карту Маскоўскай дзяржавы, вядомую як карта Віда-Ляцкага, хто выгравіраваў карту пэўна не вядома. У 1545—1546 годзе напісаў кампазіцыі з выявамі зубра, палявання і рыцарскага турніру. Стварыў партрэт і медаль паморскага князя Барніма XI (1545), партрэт прускага герцага Альбрэхта Брандэнбургскага (1553). Таксама думаюць, што Антоній Від зрабіў эскізы аздаблення сцен Ніжняга замка ў Вільні і ў суаўтарстве эскіз габелена з выявай Марціна Лютара (вытканы ў Грайфсвальдзе).

Карта Віда-Ляцкага[правіць | правіць зыходнік]

Непасрэдны ўдзел у стварэнні карты браў ваявода Іван Ляцкі, які ўцёк з Маскоўскай дзяржавы ў 1534 годзе. Сігізмунд Герберштэйн шматкротна звяртаўся да Ляцкага, каб той склаў для яго апісанне Масковіі, пасля выданнем карты заняўся Антоній Від. Акрамя звестак, атрыманых ад Ляцкага, Від выкарыстоўваў і іншыя крыніцы, напрыклад, твор Мацея Мяхоўскага «Трактат пра дзве Сарматыі». Карта ахоплівала тэрыторыі ад Фінляндыі да Абі і ад Чорнага да Балтыйскага мора.

Карта створана ў Данцыгу і выдадзена на латыні з дубліраваннем «рускай мовай» у 1555 годзе ў Базелі. 23 мая 1541 года ў лісце да Герберштэйна Ляцкі паведамляе пра пасылку яму карты Масковіі, а ў напісанай «па-руску» інскрыпцыі да карты, якая ёсць у першым яе выданні 1555 года, пазначаны 1542 год, відаць, як год вырабу рукапіснага асобніка[3].

У пачатку 1880-х гадоў нямецкі гісторык Генрых Міхаў выявіў у Гамбургу выданне карты Антонія Віда, зробленае Францам Хогенбергам у 1570 годзе, пра што паведаміў у сваім артыкуле пра самыя старажытныя карты Расіі. Перавыданне 1570 года мае зменены памер карты — прамавугольную форму замест квадратнай у арыгінале. Зменена і мастацкае афармленне, пакінуты толькі лацінскі тэкст. Захавалася некалькі асобнікаў гэтага выдання:

Арыгінальная карта 1555 года выяўлена пазней і прадстаўлена ў публікацыі Генрыха Міхава 1906 года.

Карта Антоннія Віда была добра вядомая сярод знакамітых картографаў, у сваіх публікацыях яго згадвае Абрахам Артэлій, Гесэль Герытсен і Нікалас Вітсен. Звесткамі, атрыманымі ад Віда, карысталіся для складання ўласных карт Сігізмунд Герберштэйн і Себасцьян Мюнстэр[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спіс твораў[правіць | правіць зыходнік]

  • [Надпись к карте Московии] // Россия в первой половине XVI в.: взгляд из Европы / Сост. О. Ф. Кудрявцев. — М.: Русский мир, 1997. — С. 313—316. — 408 с. — 2,000 экз. — ISBN 5-85810-030-9

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]