Франц Хогенберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франц Хогенберг
Дата нараджэння: 1535[1][2][…] ці 1535[4]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1590[1][2][…]
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак-гравёр, картограф, мастак
Жанр: партрэт
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Ф.Гогенберг. «Эйндхавен падчас захопу ў 1583» (1585-90)

Франц Хо́генберг (Franz Hogenberg; 1535, Мехелен1590, Кёльн) — фламандскі гравёр, мастак, картограф.

Сын мюнхенскага гравёра, які пасяліўся ў Мехелене. (Фландрыя). Вучыўся і працаваў у Англіі, Антверпене, супрацоўнічаў з Абрагамам Артэліем, гравіраваў карты для першага геаграфічнага атласа Theatrum Orbis Terrarum (у тым ліку «карту Віда-Ляцкага»). У 1570 годзе ўцёк у Кёльн ад рэлігійных пераследаў, у 1572 годзе разам з кёльнскім тэолагам Георгам Браўнам заснаваў шматтомную серыю «Гарады зямнога свету» (Civitates Orbis Terrarum; апошні, шосты том выйшаў у 1618 годзе) — збор выяваў найважнейшых гарадоў свету, дзякуючы якой заходнееўрапейскі чытач упершыню пазнаёміўся з відарысамі некаторых гарадоў ВКЛ: Гродна, Вільні, Смаленска, гэтак званым Сігізмундавым планам Масквы і г. д. На картах і планах, створаных Хогенбергам ці пад яго рэдакцыяй, Белая Русь выступае як сінонім Маскоўскай дзяржавы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Frans / Franz Hogenberg // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Frans Hogenberg // Isidore — ISSN 2271-3816 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Web umenia Праверана 7 красавіка 2018.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118706217 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]