Антоні Дызмас Ляхніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Антоній Дызмас Ляхніцкі)
Антоні Дызмас Ляхніцкі
прэзідэнт Вільні[d]
з 1812
шамбялян[d]
з 1786
абозны вількамірскі[d]
1788 — 1793
стольнік вількамірскі[d]
1793 — 1794
пісар гродскі віленскі[d]
1791 — 1794
старшыня 1-га дэпартамента Віленскага галоўнага суда[d]
з 1802
Маршалак шляхты Віленскага павета
з 1805
межавы суддзя Віленскай губерні[d]
з 1811

Нараджэнне 1756[1][2][…]
Смерць 5 лістапада 1819(1819-11-05)[1]
Род Ляхніцкія[d]
Бацька Юзаф Ляхніцкі[d]
Маці Разалія з Богушаў[d]
Дзеці Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі
Член у

Антоні Дызмас Ляхніцкі (1756 — 5 лістапада 1819) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сын вількамірскага стольніка Юзафа Ляхніцкага і Розы з Богушаў. Меў брата Ігнація Рамана Ляхніцкага.

У маладосці служыў у войску (у пяцігорскай брыгадзе). У 1778 годзе прызначаны люстратарам гарадоў у Троцкім, Ковенскім і Гарадзенскім павеце ў сувязі са скасаваннем магдэбургскага права ў малых гарадах Вялікага Княства Літоўскага. У 1785 годзе абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ. З 1786 года каралеўскі шамбялян, вількамірскі абозны ў 1788—1793 гадах, стольнік у 1793—1794 гадах. У 1789 і 1790 гадах абіраўся членам цывільна-вайсковай камісіі Вількамірскага павета, у 1791—1794 гадах пісар гродскі віленскі, у 1794 годзе віцэ-прэзідэнт Вільні. У пачатку 1794 года абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Віленскім актам паўстання 24.4.1794 прызначаны членам Найвышэйшай літоўскай рады, а пасля яе роспуску — членам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага княства Літоўскага.

У 1797 годзе харужы Віленскага павета, у 1802 годзе — старшыня 1-га дэпартамента галоўнага суда Віленскай губерні, у 1805 годзе маршалак шляхты Віленскага павета. У 1808 годзе прызначаны членам судова-адукацыйнай камісіі па ўпарадкаванні адукацыйных фундушаў у Віленскай навучальнай акрузе (старшыня камісіі — Тамаш Ваўжэцкі). З 1811 года гранічны суддзя Віленскай губерні.

У час вайны 1812 года пры адступленні расійскай арміі М. Барклай-дэ-Толі прызначыў Ляхніцкага Прэзідэнтам Вільні (хутка быў заменены французскімі ўладамі на мэра М. Ромера). З 1815 года член Радзівілаўскай камісіі, што разглядала юрыдычную прыналежнасць радзівілаўскіх уладанняў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]