Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі
| Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі | |
|---|---|
| Ляхніцкі[d] | |
| Нараджэнне | 1793 |
| Смерць |
20 студзеня 1826 |
| Род | Ляхніцкія[d] |
| Бацька | Антоні Дызмас Ляхніцкі |
| Маці | Вераніка Юлія з Келпшаў[d] |
| Жонка | Анеля з Трэмбіцкіх[d] |
| Дзеці | Цыпрыян Ляхніцкі[d] |
| Член у | |
| Адукацыя | |
| Навуковая ступень | доктар філасофіі |
| Месца працы | |
| Чын |
|
Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі (польск.: Ignacy Emanuel Lachnicki; псеўданімы і крыптанімы: Antoni Antymagnetystowicz brukowiec, szubrawiec i urwipołeć; Dzidzis Lado; I. E. L.; J. E. L; 1793 — 20 студзеня 1826, Варшава) — публіцыст і выдавец, першы ў польскамоўным свеце даследчык гіпнозу, парапсіхолаг. Заснавальнік квартальніка «Pamiętnik Magnetyczny Wileński», у якім шмат месца займала тэорыя і практыка біяэнергетыкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Са шляхецкага роду Ляхніцкіх герба ўласнага. Сын Антонія Ляхніцкага, сына Юзафа, і Веранікі з Келпшаў. Пляменнік дзяржаўнага дзеяча Ігнацыя Ляхніцкага.
Вучыўся ў Віленскім універсітэце, абараніў 11 чэрвеня 1812 года доктарскую працу на тэму пра хімічнае растварэнне. Быў адэптам магнетызму, займаўся статыстыкай, пошукам пакладаў солі ў Беларусі і Літве. Камер-юнкер расійскага двара (красавіка 1812). Прызначаны да Міністэрства паліцыі, дзе служыў у статыстычным аддзяленні. Удзельнічаў у замежным паходзе расійскіх войск у 1813 годзе пры Галоўнай кватэры. У 1815—1817 гадах збіраў статыстычныя даныя на літоўскіх і беларускіх землях. У 1816 годзе прапагандаваў распаўсюджванне Біблейскага таварыства. Быў рэдактарам і выдаўцом «Pamiętnik Magnetyczny Wileński» (3-ы тамы ў 1816—1817), «Dziejow Dobroczynnosci» (разам з масонамі Казімірам Кантрымам і Антонім Марцыноўскім у 1820—1823). Лічыцца ініцыятарам заснавання сатырычнага бюлетэня Wiadomości Brukowe, з якога вырасла Таварыства шубраўцаў.
Выбраны членам-карэспандэнтам Камітэта па вучонай частцы імператарскага Чалавекалюбівага таварыства і ганаровым сябрам Мінералагічнага Дрэздэнскага таварыства (1818). У 1820 годзе зацверджаны літоўскім генерал-губернатарам правадзейным сябрам камітэта па вучонай частцы ў прадметах дабрачыннасці. З 1820 годзе — сябра Камісіі па разглядзе радзівілаўскіх спраў.
Кантактаваў з філаматамі і філарэтамі, дапамагаў выдаць і распаўсюджваць 2-і том «Паэзіі А. Міцкевіча». Падчас следства ў 1823 годзе хадайнічаў пра адданні Міцкевіча з-пад арышту яму на парукі. У 1823 годзе прызначаны літоўскім генерал-губернатарам у камісію па разглядзе злоўжыванняў і непарадкаў па фінансах Вільні, у 1824 — сябрам Камітэта па будаўніцтве ў Вільні палаца. Выступаў за вызваленне сялян.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.
У 1825 годзе праводзіў геалагічныя даследаванні па лініі ад Гродна ўздоўж Нёмана да меж Курляндыі і Прусіі. Адкрыў скалы юрскага перыяду. Падчас прац захварэў і памёр.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Даследаванне з хіміі аб растварэнні. Напісаная для атрымання ступені доктара філасофіі. Чытана публічна 11 чэрвеня 1812 г. — Вільня, 1812. — 17 с. (на рускай мове?);
- Статыстычнае апісанне Літоўска-Гродзенскай губерні. — Вільня, 1817. (на рускай мове);
- Звесткі аб спосабе лячэння вар’яцтва магнетызмам. — Вільня, 1821. — 20 с. (на польскай мове).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Анжалікай з Трэмбіцкіх.
Дзеці:
- дачка Антаанева (нар. 1823)
- Цыпрыян Ляхніцкі (1824—1906) — калекцыянер мастацтва, дырэктар рысавальнай школы і Музея прыгожых мастацтваў у Варшаве.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Ляхніцкі Ігнацы Эмануіл Антоніевіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- Нарадзіліся ў 1793 годзе
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1826 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Ляхніцкія
- Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Асобы
- Масоны Беларусі
- Публіцысты XIX стагоддзя
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты Расійскай імперыі
- Выдаўцы Беларусі
- Выдаўцы Расійскай імперыі
- Парапсіхолагі