Перайсці да зместу

Антоній Сялява

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоній Сялява
каталіцкі архібіскуп
з 5 лістапада 1640
Дыяцэзія Руская ўніяцкая царква
Папярэднік Рафаіл Корсак
Пераемнік Гаўрыіл Календа
Полацкі архіепіскап
з 1624
Дыяцэзія Полацкая, віцебская і мсціслаўская архіепархія
Папярэднік Іасафат Кунцэвіч
Пераемнік Гаўрыіл Календа

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1583
Смерць 5 кастрычніка 1655(1655-10-05)
Пахаванне
Дынастыя Сялявы[d]

Анто́ній Сяля́ва, свецкае імя Анастасій (каля 1583, Полацкае ваяводства — 1655)[1] — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-палеміст.

3 1612 года член ордэна базыльян, у 1617 годзе пасвячоны ў святары. Скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме (1622). 3 1622 года архімандрыт уніяцкіх манастыроў: Траецкага ў Вільні, Новагародку, Жыдзічыне. 3 1624 года архіепіскап полацкі, з 1639 — генеральны вікарый Кіеўскай мітраполіі. У 1641—1655 гадах мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, адначасова з 1652 года генерал (протаархімандрыт) Базыльянскага ордэна.

У 1630—1640-я гады ўдзельнічаў у падрыхтоўцы агульнага сабора ўніятаў і праваслаўных для аб’яднання на аснове стварэння Кіеўскага патрыярхата і прызнання вяршэнства Папы. Клапаціўся пра адукацыю святароў, умацаванне манастырскага жыцця, адкрыў семінарыю пры Мінскім базыльянскім манастыры (1652). Папулярызаваў культ Іасафата Кунцэвіча. Аўтар «Антыэленхуса» (1622) — адказу на «Эленхус» Мілеція Сматрыцкага (1622) і жыццяпісу Іасафата Кунцэвіча (1625).

Пахаваны ў Менску (?)[2].

  1. БелЭн 2002.
  2. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
  • Казуля С. В. Сяля́ва Антоній // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 338. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сяргей Казуля. Сяля́ва Антоній // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 463—464. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Селява Антоний / А. А. Селява // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2, кн. 2. — С. 447—448. (руск.)