Тыкоцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Тыкоцін
польск.: Tykocin
Герб
Герб
Tykocin kosciol Sw Trojcy i pomnik.jpg
Касцёл Найсв. Тройцы і помнік С. Чарнецкаму
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Мэр
К. Хлябовіч
Заснаваны
Плошча
28,97 км²
Насельніцтва
1 907 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +(48) 85
Паштовы індэкс
16-080
Аўтамабільны код
BIA
Афіцыйны сайт
Тыкоцін на карце Польшчы
Тыкоцін (Польшча)
Тыкоцін

Тыкоцін (польск.: Tykocin) — горад у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства Польшчы, на сутоку Бербжы і Нарава. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Тыкоцін. Насельніцтва 1907 чал. (2008).

Знаходзіцца за 20 на захад ад Беластока, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Кнышын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIVXV стст. у Вялікім Княстве Літоўскім заснавана паселішча пры пераправе праз Нараў на шляху з Вільні ў Польшчу[1]. У 1424/25 годзе Тыкоцін атрымаў Магдэбургскае права.

Першы ўспамін пра Тыкоцінскі касцёл датуецца 1437 годам. У 1479 годзе А. Гаштольд заснаваў у Тыкоціне кляштар бернардзінцаў. З 1513 года ў Падляскім ваяводстве. У 1522 годзе ў ходзе барацьбы Радзівілаў супраць Гаштольдаў радзівілаўскія войскі спалілі Тыкоцінскі замак. У 1560-х гадах у Тыкоціне збудавалі новы мураваны замак, дзе знаходзіўся дзяржаўны арсенал Рэчы Паспалітай[1].

У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. З 1644 года цэнтр Тыкоцінскага староства. У 1659 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі перадаў Тыкоцін як узнагароду гетману Стэфану Чарнецкаму. У XVIII ст. Тыкоцін знахозіўся ў валоданні Браніцкіх, якія стварылі тут сваю рэзідэнцыю; гетман Ян Клеменс Браніцкі збудаваў у Тыкоціне касцёл Найсв. Тройцы (17421748), шпіталь (1750), кляштар місіянераў (1771), новы кляштар бернардзінцаў (пасля 1771), паставіў помнік С. Чарнецкаму[1].

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі.

У 1921 годзе ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1939 годзе ў Беларускай ССР. З 1940 года ў Беластоцкім раёне Беластоцкай вобласці. У 19411944 гг. знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Тыкоцін Польшчы.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз Тыкоцін праходзіць аўтамабільная дарога № Д671, якая крыжуецца каля Старога Яжэва з дарогай № М8.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Тыкоцін — турыстычны цэнтр міжнароднага значэння.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гістарычная забудова горада (XVIII — пач. XX стст.)
  • Замак, руіны (1469)
  • Касцёл Найсв. Тройцы і кляштар місіянераў (1741—1750)
  • Кляштар бернардзінцаў (1771—1790)
  • Могілкі яўрэйскія
  • Могілкі каталіцкія, капліца
  • Помнік Стэфану Чарнецкаму (1762)
  • Сінагога Вялікая (1642)
  • Сінагога Малая (XVIII ст.)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Валерый Пазднякоў. Тыкоцін // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 679.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]