Антоні Грушэцкі
Антоні Грушэцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1734[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 1798 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Заступнікі | Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
![]() |
Антоні Грушэцкі (польск.: Antoni Gruszecki) (Грушэцкі Антон Ігнат Юзаф; псеўданім: Дамброўскі А.) (1734, в. Пачаеў (Цярнопальская вобласць, Украіна) — 1798, Супрасль) — беларускі і польскі жывапісец; вядомы базыльянскі жывапісец другой паловы ХVIII ст. Прафесар жывапісу Кракаўскай акадэміі [2]. Аздабляў палац Тызенгаўза ў Гродна, які размяшчаўся на плошчы Гарадніцы. Пісаў абразы для каралеўскай галерэі па запросу караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аздабляў у Гродна Фарны касцёл i Бернардзінскі касцёл.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з польскага шляхецкага роду Грушэцкіх. Навучаўся мастацтву ў К. Радзілоўскага i Cтаніслава Страінскага ў Львове. Далучыўся да Базыліянскай царквы ў 1751 годзе. Рабіў для Валерыя Ржэвускага ў Падгорцах (Бродаўскі раён, Украіна). Пісаў партрэты i абразы рэлігійных дзеячаў i мясцовых касцёлаў. У 1760 асеў у Кракаве. Працаваў пад выдуманым прозвішчам Дамброўскі, малюючы партрэты і карціны на рэлігійную i міфалагічную тэматыку. У 1760-я гады працаваў прафесарам жывапісу Кракаўскай акадэміі. У 1771—1774 стаў манахам-базыліянінам у Супрасле, дзе пісaў для тутэйшай лаўры. Ён двойчы адбываў навіцыят у Супраслі, у 1778 г. прэтэндаваў на пасаду настаяцеля гэтага манастыра. На яго творчасць звярнуў увагу сам кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, пад час свайго прыбыцця ў Супрасле ў 1774 г.. Робячы ў Супрасле, падараваў некалькі cваіх абразоў i карцін каралю Станіславу Аўгусту, якія той «міла i ўдзячна прыняў», асабіста да сваёй калекцыі. З каралеўскага запрашэння трапіў на каралеўскую службу ў Гродна. У Гродна пісаў у асноўным карціны на свецкую тэматыку на французскі манер, аздабляў палац у Гарадніцы (Гродна), Новы замак. У 1792 г., з-за хваробы, пакінуў Гродна i правёў рэшткі сваіх дзён у Супраслі, дзе працягнуў пісаць абразы. Памер у Супрасліцкім манастыры ў 1798 годзе. Яго працы заслужана прысутнічаюць у каралеўскай галерэі Варшаўскага замка.
Работы[правіць | правіць зыходнік]
Аздабляў палац гродзенскага старасты i надворнага падскарбія літоўскага Антонія Тызенгаўза (сябрам якога з’яўляўся[3]) у Гродна (размяшчаўся на плошчы Гарадніцы), дзе быў мастаком і дэкаратарам [3] Архівавана 8 верасня 2008.. Пісаў абразы для каралеўскай галерэі, супрацоўнічаў з Супрасльскай друкарняй Супрасльскага базыльянскага манастыра ў другой палове ХVIII ст., ужо будучы прафесарам жывапісу. Гэтая друкарня на той час — буйны інтэлектуальны асяродак ВКЛ, размешчана была на тэрыторыі Гродзенскага павета, заснавана ў 1690 годзе. Ствараў алтарныя карціны. Яго работы ёсць у Музее праваслаўнага манастырскага комплексу ў Супраслі (Беласточчына).
У 1788 годзе мастакі А. Грушэцкі і Ф. Міхалкевіч дапоўнілі аздобу інтэр’ера Гродненскага касцёлу Адшукання. Св. Крыжа[4] манументальным жывапісам: плафоны з фрэскавай роспісай, выявы 12 апосталаў (на паўднёвай сцяне) і 12 дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (на паўночнай сцяне) у аркатурных фрызах цэнтральнага нефа. Руцэ А. Грушэцкага належаць фрэсквыя выявы Узнясення Дзевы Марыі над аркаю празбітэрыя (алтарная частка), а так сама арнаменты на скляпеннях алтару, балконе хора, аркадах між нефамі касцёлу. Разам са сваім памочнікам Міхалкевічам абнавілі герб ахвярнікаў i фігуры бернардзінскіх святых у «сляпых» аркадах. Праўда большая частка работ Грушэцкага i Міхалкевіча трапіла пад «савецкую рэстаўрацыю», i сёння яны выглядаюць не так, як першапачаткова.
У Гродненскім Фарным касцёле з яго работ — абраз «Маці Божай Шкаплернай»[5] (перад Ёю на каленях святы Сымон Сток, у авале над Маці Божай святы Юда Тадэвуш) (XVIII ст.). А так сама ў 1780-х гадах выканаў жывапіснае афармленне інтэр’ера касцёла, што ўключае роспісы скляпенняў і арак у тэхніцы грызайль [6].
У 2005 годзе яго работы выстаўляліся на выставе «Супрасль — 500 гадоў гісторыі манастыра». Яго работа была сярод найбольш каштоўных помнікаў. Была выстаўлена яго работа — сакральны абраз з другой паловы XVIII ст..
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В.С. Грушэцкі Антон Ігнат Юзаф . Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае» (30 чэрвеня 2010).
- Уніяцкая царква У этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады)
- час."Наша вера", 1(7)/1999. КАСЦЁЛЫ, ФУНДАВАНЫЯ КАРАЛЯМІ
- «Ніва», Беласток, № 43,23.10.2005
- Костёл Открытия Св. Креста и монастырь бернардинцев
- Часопіс «Ave Maria» № 4(107) 2004
- Анатоль Кулагін, «Па колішніх маёнтках» Архівавана 8 верасня 2008.
- Wiadomosci Nepomucki
- Connaisseur Krakow (Antoni Gruszecki)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
На беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 176.
- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 468.
- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2012. — Т. 3. — С. 278.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 215.
На рускай мове[правіць | правіць зыходнік]
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 176.
На польскай мове[правіць | правіць зыходнік]
- Mańkowski T. Antoni Ignacy Dombrowski, malarz krakowski 2 poł. XVIII w. // Sprawozdania z Czynności i Posiedzień Akademii Umiejętności w Krakowie. 1949. № 4;
- Ryszkiewicz A. Malarz Antoni Gruszecki vel Dombrowski bazylianin w Supraślu // Rocznik Białostocki. Białystok, 1967. T. 7;
- Kuty D.J. Etapy budowy pobernardyńskiego kościoła w Grodnie // Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI—XVIII w. Lublin, 2000;
- Bieliauskas P. Valkininkų bažnyčiairvienuolynas. Trakai, 2004.