Супрасль
| Горад | |||||
| Супрасль | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Supraśl | |||||
|
|||||
| 53°13′00″ пн. ш. 23°20′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Падляскае | ||||
| Павет | Беластоцкі | ||||
| Гміна | Супрасль | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1500 | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 85 | ||||
| Паштовы індэкс | 16-030 | ||||
| TERC | 2002094 | ||||
| Іншае | |||||
| 0923472 | |||||
| suprasl.pl | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Су́прасль[2][3] (польск.: Supraśl) — горад у Польшчы, у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства, на ўсход ад горада Беласток.
Горад размешчаны над ракой Супрасль, на тэрыторыі Кнышынскай пушчы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаванне Супрасля звязана з перанясеннем у 1500 Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, размешчанага паблізу Грудка ўніз па рацэ. У пачатку XVI стагоддзя пабудавана Супрасльская царква-крэпасць, якая затым была аздоблена адмысловымі фрэскамі і іканастасам. На працягу XVII—XVIII стагоддзяў Супрасль стала значным культурна-навуковым асяродкам, тут знаходзілася багатая бібліятэка, друкарня. Вядомы імёны супрацоўнікаў тыпаграфіі другой паловы XVIII стагоддзя: друкары Антон Чарняўскі, Крэстомскі, Адам Генрых Подзебраньскі, мастак і прафесар жывапісу Антоній Грушэцкі, гісер Аляксей Завадскі[4].
У пачатку XIX стагоддзя манастыр заняпаў, выдатная бібліятэка была вывезена з Супраслі, большай часткай — у Вільню. Тады ж быў страчаны найкаштоўнейшы яе скарб: старэйшы напісаны кірыліцай рукапіс XI стагоддзя.
У сярэдзіне XIX стагоддзя Супрасль стала буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці, але тэкстыльныя прадпрыемствы былі ліквідаваны ў пачатку XX стагоддзя з-за аддаленасці горада ад чыгуначных шляхоў. Архітэктурныя помнікі Супраслі былі моцна разбураны фашысцкімі акупантамі ў 1944, пасля вайны — часткова адбудаваныя. З 1980-х гадоў аднавіў дзейнасць Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр, у 1996 годзе польскі ўрад замацаваў увесь манастырскі комплекс за праваслаўнай царквою, зараз тут завяршаюцца рэстаўрацыйныя работы.
Гаспадарчае развіццё
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне горада ў маляўнічай лясістай мясцовасці спрыяе развіццю розных галін гаспадарчай дзейнасці. У Супраслі знаходзіцца дырэкцыя ландшафтнага парку Кнышынскай пушчы. Горад з’яўляецца цэнтрам дрэваапрацоўчай прамысловасці. Тут развіваецца рэкрэацыйная сфера, з 2001 года Супрасль атрымала статус курорта. Праз горад праходзяць турыстычныя маршруты, з 2006 года дзейнічае Музей ікон. У Супраслі працуе Вышэйшая школа фізічнага выхавання і турызму.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Дабравешчанская царква-крэпасць (пачатак XVI стагоддзя, адбудавана ў 1999 годзе)
- Палац архімандрытаў (XVII стагоддзе, адбудаваны)
- Царква Іаана Багаслова (XIX стагоддзе, адбудавана ў 1958 годзе)
Беларусы ў Супраслі
[правіць | правіць зыходнік]Супрасль з’яўляецца адным з цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Наяўнасць тут важнага асяродка праваслаўя з’яўляецца чыннікам, які спрыяе захаванню нацыянальнай свядомасці мясцовых беларусаў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702094-0923472?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ niva.bialystok.pl Супрасль. www.google.com. Праверана 17 студзеня 2026.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 96.
- ↑ Супрасльская типография
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Су́прасль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 273. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).