Гродзенскі палац Тызенгаўза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палац
Гродзенскі палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза.jpg
53°40′51″ пн. ш. 23°49′46″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Гродна
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар І. Г. Мёзер, Дж. Сака
Стан разбураны ў 1915 годзе
Commons-logo.svg Гродзенскі палац Тызенгаўза на Вікісховішчы

Гродзенскі палац Тызенгаўза — палац А.Тызенгаўза, пабудаваны ў 17601770-я гады ў Гродне (архітэктары І. Г. Мёзер, Дж. Сака, мастакі П.Гежыдовіч, А.Грушэцкі). З пачатку 19 стагоддзя быў рэзідэнцыяй губернатара. Разбураны ў 1915 годзе. На паўночны ўсход ад палаца прафесарам Ж. Э. Жыліберам быў створаны Гродзенскі батанічны сад.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Абмерны чарцёж палаца Тызенгаўза

Палац быў кампазіцыйным цэнтрам Гарадніцы, галоўным фасадам выходзіў на плошчу і ўтвараў трапецападобны курданёр.

Аднапавярховы П-падобны ў плане мураваны будынак быў накрыты высокім вальмавым дахам з невялікамі мансардамі ў цэнтры бакавых крылаў і завяршаўся авальным у плане бельведэрам з купалам і скульптурнай выявай Цэрэры над галоўным уваходам.

Аздабленне фасадаў мела элементы стылю ракако, у каларыстычным вырашэнні — спалучэнне зялёнага колеру сцен, белых ляпных дэталей, чырвонай дахоўкі. Парадныя залы былі аздоблены плафонамі з размалёўкай і мармуровымі разнымі камінамі з карскага мармуру.

У ансамбль уваходзіў будынак Гродзенскага тэатра Тызенгаўза.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]