Антон Іванавіч Абрамовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Іванавіч Абрамовіч

Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння каля 1811
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1854
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, піяніст
Інструменты фартэпіяна
Жанры народная песня[d]

Антон Іванавіч Абрамовіч (каля 1811, Віцебскі павет — пасля 1854) — беларускі кампазітар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Музыцы навучаўся ў бацькі. Пасля 1832 года жыў у Санкт-Пецярбургу. Быў вядомы як піяніст-выканаўца і педагог (склаў школу ігры на фартэпіяна). Абрамовічу належаць першыя спробы стварэння нацыянальна-характэрных твораў, у аснове якіх мелодыі беларускіх народных песень і танцаў. Сярод іх: праграмная 8 частковая паэма «Беларускае вяселле», п'есы «Беларускія мелодыі», «Зачараваная дуда» для фартэпіяна, песні «Дзеванька» і «Гарэліца» на словы Я. Баршчэўскага[1].

Зноскі

  1. а б Абрамович Антон Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 8. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Яны праславілі наш край / Падр. У. І. Мезенцаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 81.
  • Каханоўскі, Г. А., Малаш, Л. А., Цвірка, К. А.  Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. — Мн., 1989.
  • Кісялёў, Г. Радок у энцыклапедыю // Кісялёў Г. Героі і музы. — Мн., 1982.
  • Мальдзіс А. І.  Падарожжа ў XIX ст. — Мн., 1969.
  • т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]