Антон Аляксандравіч Сомін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Аляксандравіч Сомін
Дата нараджэння 13 снежня 1988(1988-12-13) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы

Антон Аляксандравіч Сомін (нар. 13 снежня 1988, Мінск) — беларускі і расійскі мовазнавец. Аўтар артыкулаў па пытаннях сацыялінгвістыкі, дапаможніка для саманавучання беларускай мове для рускамоўных.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Мінску. Скончыў Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт (2012). Пасля пражывае ў Маскве, працуе ў Вышэйшай школе эканомікі.

У 2016 годзе ў Маскве выкладаў беларускую мову ў «Школе моў суседзей». У 2017 годзе выйшла яго кніга «Белорусский язык. Самоучитель» («Беларуская мова. Дапаможнік для саманавучання»), прызначаная для навучання беларускай мове як замежнай. Навізна гэтага выдання ў тым, што аўтар «аб’яднаў» пад адной вокладкай дзве нормы беларускай літаратурнай мовы: сучасную і дарэформенную (тарашкевіцу)[1]. Сааўтар артыкула «Беларуская мова» для другога выдання тома прысвечанага славянскай галіне індаеўрапейскіх моў у энцыклапедыі «Языки мира» («Мовы свету»), якая выдаецца ў Інстытуце мовазнаўства Расійскай акадэміі навук[2].

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Языковая рефлексия в современной Беларуси сквозь призму комментариев в интернет-СМИ // Вестник РГГУ. Серия «История. Филология. Культурология. Востоковедение» / Московский лингвистический журнал. 2015, Том 17 (1). — С. 62-86.
  • Метамоўная рэфлексія ў каментарыях да беларускамоўных навін не сацыялінгвістычнай тэматыкі // Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мінск, 2015.
  • Белорусский язык. Самоучитель. — М. : Живой язык, 2017. — 224 с. ISBN 978-5-8033-2373-0
  • Белорусский язык / Н. В. Бирилло, Ю. Ф. Мацкевич, А. Е. Михневич, Н. В. Рогова, А. А. Сомин // Языки мира: Славянские языки (изд. 2-е, испр. и доп.). — СПб.: Издательство Нестор-История, 2017. — С. 576—624. ISBN 978-5-4469-0830-1

Зноскі

  1. Журнал Белорусского государственного университета. Филология. 2018. № 1. — С. 84-85(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 22 чэрвеня 2018.
  2. inslav.ru

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]