Перайсці да зместу

Антон Андрэевіч Паступаленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антон Паступаленка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Андрэевіч Паступаленка
Нарадзіўся 28 жніўня 1988(1988-08-28)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 178 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Металіст
Маладзёжныя клубы
2001—2005 Украіна ВФК (Харкаў)
2005 Украіна Металіст (Харкаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2012 Украіна Металіст (Харкаў) 8 (0)
2005   Украіна Металіст-2 (Харкаў) 3 (0)
2009   Украіна Закарпацце (Ужгарад) 1 (0)
2011—2012   Украіна Сталь (Алчэўск) 38 (3)
2012—2014 Украіна Сталь (Алчэўск) 49 (4)
2014—2015 Украіна Металург (Данецк) 8 (2)
2015 Украіна Сталь (Днепрадзяржынск) 1 (0)
2015—2017 Украіна Алімпік (Данецк) 48 (8)
2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (1)
2019—2020 Украіна ЛНЗ-Лэбэдын 17 (2)
2020— Украіна Металіст (Харкаў) 25 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Украіна Украіна (да 19) 6 (0)
2008—2009 Украіна Украіна (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антон Паступаленка (нар. 28 жніўня 1988, Харкаў, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца харкаўскага «Металіста».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец харкаўскіх ДЮСШ-13 і ВФК. У складзе «Металіста» з 2005 года. У чэмпіянаце Украіны дэбютаваў 26 красавіка 2008 года ў матчы з «Крыўбасам» (3:0). У выніку так і не здолеў прабіцца ў аснову «Металіста» і ў другой палове 2009 года гуляў у арэндзе ў «Закарпацці», а з пачатку 2011 года стаў выступаць у арэндзе за алчэўскую «Сталь» у Першай лізе[2]. Летам 2012 года «сталявары» выкупілі кантракт паўабаронцы, які стаў адным з лідараў алчэўскай каманды.

У ліпені 2014 года разам са сваімі аднаклубнікамі Аляксандрам Акіменкам і Ігарам Салдатам перабраўся ў Прэм’ер-лігу, падпісаўшы кантракт з данецкім «Металургам»[3]. Аднак асноўным іграком у камандзе так і не стаў.

У ліпені 2015 года «Металург» абвясціў сябе банкрутам, вакантнае месца ў Прэм’ер-лізе Украіны заняла днепрадзяржынская «Сталь», куды перайшоў Паступаленка[4]. 25 ліпеня дэбютаваў за новую каманду ў матчы чэмпіянату супраць львоўскіх «Карпат», выйшаўшы на замену на 51 хвіліне замест Уладзіміра Гаменюка. Аднак, правёўшы на полі ўсяго 19 хвілін, быў заменены на Яўгена Будніка. Пасля гэтага Антон выступаў выключна ў чэмпіянаце дублёраў. 17 жніўня 2015 года было паведамлена, што кантракт іграка з клубам разарваны.

20 жніўня на правах свабоднага агента перайшоў у данецкі «Алімпік», з якім падпісаў кантракт на два гады[5]. У снежні 2017 года пакінуў клуб. 11 студзеня 2018 года Паступаленка перайшоў у ровенскі «Верас»[6], але неўзабаве разарваў кантракт[7].

У лютым 2018 года далучыўся да складу беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[8]. Спачатку гуляў у стартавым складзе жодзінцаў, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

З лета 2019 года выступаў за клуб «ЛНЗ-Лэбэдын» у чэмпіянаце Украіны сярод аматараў. У жніўні 2020 года далучыўся да харкаўскага «Метала», які ў 2021 годзе змяніў назву на «Металіст».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У складзе юніёрскай зборнай Украіны (да 19 гадоў) дэбютаваў 3 і 5 мая 2006 года ў Славеніі, дзе каманда правяла дзве таварыскія гульні з аднагодкамі зборнай гэтай краіны[10]. У 2008—2009 гадах правёў 4 матчы ў складзе моладзевай зборнай Украіны.

Зноскі