Антон Сяргеевіч Цярэшчанка
Поўнае імя | Антон Сяргеевіч Цярэшчанка | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 верасня 1995[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Антон Цярэшчанка (нар. 20 верасня 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лясгаса».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2013 года стаў выступаць за дубль «Гомеля». 14 верасня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе гамяльчан у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне матча з наваполацкім «Нафтанам» (1:5). У другой палове сезона 2015 ужо трывала асвоіўся ў аснове «Гомеля», у сезоне 2016 дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе і пасля гадавога перапынку вярнуцца ў элітны дывізіён.
У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе гуляў у аснове. У студзені 2018 года вярнуўся ў арэнды ў «Гомель»[3], а ў лютым перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі — жыткавіцкага ЮАС[4]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жыткавіцкі клуб[5].
Неўзабаве пасля зыходу з ЮАС накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У жніўні 2019 года пакінуў «Нафтан».
У пачатку 2020 года быў унесены ў заяўку петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе, але так і не згуляў за каманду. У пачатку 2022 года далучыўся да гомельскага «Лясгаса».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Гомель | ![]() |
31 | 1 |
2014 | Д1 | Гомель | ![]() |
1 | 0 |
2015 | Д1 | Гомель | ![]() |
12 | 0 |
2016 | Д2 | Гомель | ![]() |
25 | 1 |
2017 | Д2 | Граніт | ![]() |
26 | 0 |
2018 | Д2 | ЮАС | ![]() |
26 | 0 |
2019 (1) | Д2 | Нафтан | ![]() |
11 | 1 |
Зноскі
- ↑ Anton Tereshchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Игроки "Гомеля" Терещенко и Антанюк на правах аренды перешли в "Гранит"
- ↑ Основной состав «Гомеля» провел первую тренировку в новом сезоне (+ФОТО) Архівавана 18 студзеня 2018.
- ↑ ЮАС объявил о подписании еще одного новичка
- ↑ Терещенко покинул ЮАС