ФК ЮАС Жыткавічы
ЮАС | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | ТАА Футбольны клуб «ЮАС» | ||
Заснаваны | 2014 | ||
Расфарміраваны | 2019 | ||
Горад | Жыткавічы, Беларусь | ||
Стадыён | «Цэнтральны» | ||
Галоўны трэнер | Андрэй Гарбар | ||
Чэмпіянат | Другая ліга | ||
2018 | 10 месца ў Першай лізе | ||
|
ЮАС — былы беларускі футбольны клуб з горада Жыткавічы, які існаваў у 2014—2019 гадах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Футбольная каманда «ЮА-Строй», якая фінансавалася аднайменным прадпрыемствам, была заснавана ў 2014 годзе і заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Склад каманды быў сфарміраваны пераважна з мясцовых футбалістаў, да якіх далучыўся шэраг іншагародніх (пераважна з Мазыра). У сезоне 2014 «ЮА-Строй» заняў апошняе 12-е месца ў групе, і, перамогшы ў стыкавых матчах СКВІЧ, атрымаў выніковае 23-е месца ў лізе. На наступны год каманду прадстаўлялі выключна мясцовыя ігракі, пачалося супрацоўніцтва з мясцовай ДЮСШ, ад чаго клуб атрымаў назву ЮАС-ДЮСШ. Жыткавіцкая каманда зноў стала апошняй у сваёй групе, атрымаўшы за ўвесь сезон толькі адну перамогу.
У пачатку 2016 года ЮАС-ДЮСШ пацвердзіла свой удзел у новым сезоне[1]. У сувязі са спыненнем супрацоўніцва з ДЮСШ каманда скараціла назву да ЮАС[2]. Сезон для каманды атрымаўся яшчэ горшым за папярэдні — каманда цярпела паражэнні за паражэннямі, найбуйнейшым стала гасцявое 0:14 ад «Маладзечна-ДЮСШ-4». Улетку каманда нават заявіла аб зняцці з чэмпіянату, але пасля перамоў з АБФФ вырашыла працягнуць удзел. У выніку каманда набрала сваё адзінае ачко ў апошнім туры, з агульнай розніцай мячоў 8−124.
У пачатку 2017 года склад каманды істотна ўзмацніўся, папоўніўшыся вопытнымі ігракамі з такіх клубаў, як «Баранавічы» і «Рагачоў-МК». Галоўным трэнерам быў прызначаны Вадзім Бяленка, вядомы па працы з пінскай «Хваляй». У выніку жыткавіцкі клуб пачаў сезон ужо не ў якасці аўтсайдара, а як адзін з фаварытаў. З самага пачатку захапіўшы лідарства, ЮАС не страціў яго да самага заканчэння чэмпіянату, у выніку за некалькі тураў да фінішу забяспечыў сабе выхад у Першую лігу.
Сезон 2018 каманда пачала пад кіраўніцтвам Уладзіміра Гольмака. Амаль поўнасцю змяніўся склад каманды, былі запрошаны ігракі з Першай і Вышэйшай ліг. Пасля першай паловы сезона ЮАС ішоў у сярэдзіне табліцы. Аднак, у ліпені Гольмак пакінуў клуб, значна змяніўся таксама склад каманды. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Гольмака Андрэй Свіркоў, аднак у верасні і ён пакінуў клуб, да канца сезона кіраўніцтва ажыццяўляў дырэктар Андрэй Мінчук. Сезон ЮАС скончыў на 10 месцы з 15.
У студзені 2019 года новым галоўным трэнерам стаў Канстанцін Чахаў, які з верасня 2018 года ўваходзіў у трэнерскі штаб. Каманда стала ўзмацняцца ігракамі, якія мелі вопыт выступлення ў Вышэйшай лізе. Аднак, у сакавіку 2019 года ЮАС з-за фінансавых праблем не атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе (з лістапада 2018 года клуб не выплачваў грошы ігракам). У красавіку апеляцыя была клуба была адхілена, і ён канчаткова быў выключаны з Першай лігі[3]. Большасць ігракоў тым часам пакінула клуб, знайшоўшы новыя каманды ў Першай і Другой лігах. Аднак, неўзабаве ЮАС далучыўся да ліку ўдзельнікаў Другой лігі[4]. Галоўным трэнерам замест пакінуўшага клуб Канстанціна Чахава быў прызначаны нядаўні ігрок каманды Андрэй Гарбар[5]. У каманду прыйшлі новыя ігракі, большасць з іх мела вопыт выступлення ў Першай лізе. У табліцы ЮАС быў серадняком, аднак каманду зноў хутка сталі пераследаваць праблемы. У чэрвені з-за недахопу ігракоў ЮАС адмовіўся праводзіць хатні матч Кубка Беларусі супраць НФК і атрымаў тэхнічнае паражэнне, а неўзабаве абвясціў аб зняцці з Другой лігі з-за фінансавых праблем. Паколькі ЮАС не паспеў згуляць палову сваіх матчаў, то ён быў выключаны з турніру, а вынікі сустрэч з яго ўдзелам ануляваны.
У пачатку 2020 года склад Другой лігі папоўніў новы клуб з Жыткавічаў — «Меліяратар», да якога далучыліся многія ігракі ЮАС, а ўзначаліў новую каманду былы трэнер ЮАС Андрэй Гарбар.
Папярэднія назвы
[правіць | правіць зыходнік]- 2014: «ЮА-Строй»
- 2015: ЮАС-ДЮСШ
- 2016—2019: ЮАС
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2014 | Другая — Б (Д3) | 12 | 22 | 4 | 3 | 15 | 21–53 | 15 | 1/64 фіналу | |
Матчы за 23 месца1 | 23 | 2 | 2 | 0 | 0 | 6–2 | ||||
2015 | Другая — Б (Д3) | 10 | 18 | 1 | 0 | 17 | 9–89 | 3 | 1/64 фіналу | |
Матчы за 20 месца2 | 19-20 | 2 | 1 | 0 | 1 | 3–3 | ||||
2016 | Другая (Д3) | 13 | 24 | 0 | 1 | 23 | 8–124 | 1 | 1/32 фіналу | |
2017 | Другая (Д3) | 1 | 26 | 20 | 5 | 1 | 63–12 | 65 | 1/16 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2018 | Першая (Д2) | 10 | 28 | 6 | 10 | 12 | 23–38 | 28 | 1/16 фіналу | Неатрыманне ліцэнзіі, пераход у Другую лігу |
2019 | Другая (Д3) | Зняўся з чэмпіянату | 1/32 фіналу |
- 1 Стыкавыя матчы супраць мінскага СКВІЧа, які заняў 12 месца ў групе А (3:2, 3:0).
- 2 Стыкавыя матчы супраць верхнядзвінскага «Прыазёр’я», якое заняла 10 месца ў групе А (3:0, 0:3 — абодва тэхнічных выніка).
Галоўныя трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Саўчыц (2014—2015)
- Андрэй Мінчук (2016)
- Вадзім Бяленка (2017)
- Уладзімір Гольмак (студзень—ліпень 2018)
- Андрэй Свіркоў (в.а. у ліпені—верасні 2018)
- Андрэй Мінчук (в.а. у верасні—снежні 2018)
- Канстанцін Чахаў (студзень—красавік 2019)
- Андрэй Гарбар (красавік—чэрвень 2019)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце teams.by (руск.)