Антыгены
Антыге́ны — складаныя арганічныя рэчывы, якія пры паступленні ў арганізм чалавека і цеплакроўных жывёл выклікаюць спецыфічную імунную рэакцыю — утварэнне антыцелаў.
Уласцівасцямі антыгенаў валодаюць чужародныя для дадзенага арганізма бялкі і поліцукрыды, асабліва высокамалекулярныя. Як антыгены яны могуць быць агульныя для ўсіх асобін пэўнага віду арганізмаў (відавыя антыгены) або толькі для іх часткі (групавыя антыгены).
Ступень імунагеннасці(руск.) бел. антыгенаў, форма і вынік імуннага адказу(руск.) бел., які яны выклікаюць (утварэнне антыцелаў, клетачны імунітэт(руск.) бел., алергія, талерантнасць(руск.) бел.), залежаць ад ступені іх чужароднасці (філагенетычнай аддаленасці(руск.) бел.), хімічнай прыроды і малекулярнай будовы, дозы і формы увядзення ў арганізм і інш. фактараў. Імунная сістэма млекакормячых здольная распазнаваць да 106 антыгенаў.
Вызначэнне відавой і групавой прыналежнасці антыгенаў выкарыстоўваецца пры ўстанаўленні ступені роднасці арганізмаў, распрацоўцы вакцын і сываратак, пераліванні крыві, перасадках тканак, дыягностыцы хвароб(руск.) бел., у судовай медыцыне і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Антыгены // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.