Антыёх Сульцыс
Выгляд
| Антыёх Сульцыс | |
|---|---|
| Працэсія са статуяй Святога Антыёха ў Сант’Ант’ёка | |
| Дата нараджэння | 95 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 127 |
| Месца смерці | |
| Шануецца | Каталіцызм |
| Кананізаваны | 1584 |
| У ліку | святы і каталіцкі святы |
| Дзень памяці | 13 снежня; 13 лістапада (Сардзінія) |
| Заступнік | Сант’Ант’ёка, Пальмас-Арбарэа, епархія Карбонія-Іглезіяс, епархія Азэры |
| Атрыбуты | пальма |
Антыёх Сульцыс (лац.: Antiochus Sulcis) — рымска-каталіцкі святы пакутнік. Дзень царкоўнага шанавання — 13 снежня.
Антыёх нарадзіўся ў Маўрэтаніі. Займаўся хрысціянскай місіянерскай дзейнасцю ў Кападокіі і Віфініі. Быў абвінавачаны і сасланы для працы ў катакомбах Сардзініі, дзе загінуў. Пасля смерці аблічча Антыёха бачылі паганцы, якія пасля гэтага прымалі хрысціянства.
Святога Антыёха асабліва шануюць на захадзе Сардзініі, дзе 13 лістапада арганізуюць у яго гонар свята. Яго імем быў названы востраў.