Антыёх IX Кізікскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Антыёх IX)
Антыёх IX Кізікскі
Άντίοχος Κυζικηνός
Манета Антыёха IX. На рэверсе намалявана Афіна з Нікай у руках, грэчаскі надпіс ΒΑΣΙΛΕΩΣ ΑΝΤΙΟΧΟΥ ΦΙΛΟΠΑΤΟΡΟΣ («цар Антыёх Філапатар»)
Манета Антыёха IX. На рэверсе намалявана Афіна з Нікай у руках, грэчаскі надпіс ΒΑΣΙΛΕΩΣ ΑΝΤΙΟΧΟΥ ΦΙΛΟΠΑΤΟΡΟΣ («цар Антыёх Філапатар»)
Цар дзяржавы Селеўкідаў
11695 да н.э.
Сумесна з Антыёх VIII Грып (11696 да н.э.),
Селеўк VI Епіфан Нікатар (9695 да н.э.)
Папярэднік Антыёх VIII Грып
Пераемнік Антыёх X Набожны

Нараджэнне 135 да н.э.
Смерць 95 да н.э.[1] ці 96 да н.э.[2]
Род Селеўкіды[d]
Бацька Антыёх VII Сідэт
Маці Клеапатра Тэя
Жонка Клеапатра Селена[d] і Клеапатра IV
Дзеці Антыёх X Еўсеб Філапатар[3]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антыёх IX Кізікскі (Кізікен) (стар.-грэч.: Άντίοχος Κυζικηνός; пам. 95 да н.э.) — кіраўнік часткі тэрыторыі дзяржавы Селеўкідаў114 да н.э.)[4]. Сын Антыёха VII Сідэта і Клеапатры Тэі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці бацькі ў Парфіі і вяртання дзядзькі Дэметрыя II Нікатара да ўлады ў 129 годзе да н.э. маці Антыёха адправіла сына ў горад Кізік (знаходзіўся на беразе Мармуровага мора). Ад гэтага ён атрымаў сваю мянушку «Кізікскі».

Антыёх вярнуўся ў 116 годзе да н.э. у Сірыю і прад’явіў правы на прастол. Краінай тады кіраваў яго стрыечны (зводны[5]) брат Антыёх VIII Грып. Пачалася міжусобная вайна, у якой у 112 годзе да н.э. загінула жонка Антыёха Клеапатра, забітая па загадзе жонкі Антыёха VIII Трыфены. Праз год Антыёх разбіў брата, захапіў у палон і забіў Трыфену. Урэшце, краіна была падзелена паміж братамі. Антыёху дасталіся Келесірыя і Фінікія.

У 96 годзе да н.э. Антыёх VIII быў забіты сваім саветнікам Гераклеонам, а ў наступным годзе сын Антыёха VIII Селеўк VI Эпіфан захапіў Антыёха Кізікскага і загадаў пакараць яго смерцю[6][7] (па іншых крыніцах, Антыёх скончыў з сабой, каб пазбегнуць палону[8]). Яго сын Антыёх X Эўсебес працягнуў барацьбу з сынамі Антыёха VIII.

Зноскі

  1. Антиох IX Кизикен // Еврейская энциклопедияСПб.: 1908. — Т. 2. — С. 783–784.
  2. Любкер Ф. Antiochus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 98–100.
  3. Антіохъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 373–374.
  4. Антиох, цари Сирии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  5. Антыёх VIII і Антыёх IX былі адначасова зводнымі братамі (іх маці Клеапатра Тэя спачатку выйшла замуж за Дэметрыя II, потым за Антыёха VII) і стрыечнымі (іх бацькі, адпаведна, Дэметрый II і Антыёх VII былі роднымі братамі).
  6. Mahlon H. Smith
  7. Рыжов К. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия
  8. George Rawlinson M. A. History of the Syrian Kingdom of the Seleucidae

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]