Антыёх X Еўсеб Філапатар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Антыёх X Еўсеб Філапатар
Άντίοχος Εύσέβης Φιλοπάτωρ
Антыёх X Еўсеб Філапатар
Цар дзяржавы Селеўкідаў
9583 да н.э.
Суправіцелі: Філіп I Філадэльф (9583 да н.э.),
Антыёх XI Філадэльф (95 да н.э.),
Дэметрый III Эўкер (9588 да н.э.),
Антыёх XII Дыяніс (8784 да н.э.)
Папярэднік: Антыёх IX Кізікскі
Пераемнік: Тыгран II Армянскі
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: II стагоддзе да н.э.
Смерць: 83 да н.э.(-083)
Дынастыя: Дзяржава Селеўкідаў
Бацька: Антыёх IX Кізікскі
Маці: Клеапатра IV (дачка Пталамея VIII Эвергета)
Жонка: Клеапатра Селена I(англ.) бел. (дачка Пталамея VIII Эвергета)
Дзеці: Антыёх XIII Дыяніс Калінік

Антыёх X Еўсеб Філапатар, ці Антыёх X Набожны («Еўсеб»«набожны», «Філапатар»«які любіць свайго бацьку», пам. каля 83 да н.э.) — цар Сірыі95—83 да н.э.) з роду Селеўкідаў[1]. Сын Антыёха IX Кізікскага і Клеапатры IV.

Антыёх быў адным з прэтэндэнтаў на прастол у міжусобнай барацьбе апошніх Селеўкідаў. Пасля пачатку кіравання ў 95 годзе да н.э. яго першым дасягненнем была перамога над сваім стрыечным братам Селеўкам VI Эпіфанам. Гэта было помстай за смерць бацькі, забітага Селеўкам VI.

Пасля гэтага Антыёх стаў кіраваць Антыёхіяй і яе наваколлямі, удзельнічаючы ў бесперапыннай барацьбе супраць чатырох братоў Селеўка VI, набатэеў і парфян. Для ўмацавання сваёй улады ў 95 годзе да н.э. ажаніўся са сваёй мачахай Клеапатрай Селенай I(англ.) бел.[2].

Дата яго звяржэння дакладна не невядома. Іосіф Флавій меркаваў, што ён быў забіты каля 90 гады да н.э. у бітве з парфянамі і яго ўладаннямі ў Антыёхіі завалодаў Філіп I Філадэльф. Апіян паведамляў, што Антыёх быў пераможаны падчас уварвання ў Сірыю армянскага цара Тыграна II Вялікага каля 83 года да н.э., але дзеянні Антыёха не паказаны. Яго сын Антыёх XIII Азіяцкі быў зроблены царом пасля перамогі рымскага вайскавода Лукула над Тыгранам II.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]