Перайсці да зместу

Апаладор Дамаскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Апаладор з Дамаска)
Апаладор Дамаскі
Дата нараджэння не раней за 50 і не пазней за 65
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 125 і не пазней за 130
Месца смерці
Грамадзянства
Працаваў у гарадах Рым
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апаладор Дамаскі — інжынер, архітэктар, канструктар і скульптар, які меў поспех у II стагоддзі н. э.

Апаладор быў родам з Дамаска, Рымская Сірыя, арамей паводле паходжання[2][3][4][5]. Ён быў улюбёнцам Траяна, для якога ён пабудаваў мост праз Дунай (даўжыня звыш 1 км) для кампаніі 105106 гадоў у Дакіі. Ён таксама спраектаваў форум і калону Траяна ў Рыме, апроч іншых, меншых праектаў. Апаладор таксама спраектаваў трыўмфальную арку Траяна ў Беневента і Анконе. Ён таксама лічыцца стваральнікам рымскага Пантэона і моста Алканeтар у Іспаніі. У 106 годзе ён таксама завяршыў ці аднавіў адэон Даміцыяна, будаўніцтва якога было пачата на Марсавым полі ў часы Даміцыяна.

Грандыёзны мост Траяна праз Дунай. Апаладор стаіць на пярэднім плане за імператарам, які прыносіць ахвяру.[6]

Калона Траяна, размешчаная ў цэнтры аднайменнага форума, вядомая як першы трыўмфальны манумент такога роду. У часы кіравання Адрыяна, якога ён пакрыўдзіў насмешкай над яго дзейнасцю ў ролі артыста і архітэктара (за планы імператара Адрыяна для храма Венеры), Апаладор быў сасланы і неўзабаве, абвінавачаны ў выдуманых злачынствах, быў прысуджаны да смерці (Дыян Касій, LXIX, 4). Ён таксама напісаў навуковую працу «Аблогавыя механізмы» (грэч. Πολιορκητικά), якая была прысвечана Адрыяну.

Гісторыя пра смерць Апаладора паказвае працяглую варожасць у адносінах да Адрыяна ў сенатарскіх кругах працяглы час пасля яго кіравання, бо раз Дыян Касій уключыў яе ў сваю працу, то ён у гэта верыў. З тых часоў многія ўспрынялі за праўду гэты эпізод, але многае ў гэтай гісторыі не стасуецца і некаторыя вучоныя адмаўляюць яе гістарычнасць, напрыклад Р. Т. Рыдлі ў працы «Апаладор з Дамаска» (1989)

У гонар Апаладора названы кратар на Меркурыі.

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2010. Праверана 6 ліпеня 2019.
  2. Encyclopaedia Britannica, Apollodorus of Damascus, «Greek engineer and architect who worked primarily for the Roman emperor Trajan.»
  3. George Sarton (1936), «The Unity and Diversity of the Mediterranean World», Osiris 2: 406—463 [430]
  4. Giuliana Calcani, Maamoun Abdulkarim (2003), Apollodorus of Damascus and Trajan's Column: From Tradition to Project, L'Erma di Bretschneider, p. 11, ISBN 8882652335, ...focusing on the brilliant architect Apollodorus of Damascus. This famous Syrian personage represents...
  5. Hong-Sen Yan, Marco Ceccarelli (2009), International Symposium on History of Machines and Mechanisms: Proceedings of HMM 2008, Springer, p. 86, ISBN 1402094841, He had Syrian origins coming from Damascus
  6. Giuliana Calcani, Maamoun Abdulkarim (2003), Apollodorus of Damascus and Trajan's Column: From Tradition to Project, L'Erma di Bretschneider, p. 55, ISBN 8882652335