Даміцыян
Jump to navigation
Jump to search
Даміцыян лац.: Titus Flavius Domitianus | |
Дзейнасць | палітык |
---|---|
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія |
Нараджэнне | 24 кастрычніка 51[1] |
Смерць | 18 верасня 96 (44 гады) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Дынастыя Флавіяў |
Бацька | Веспасіян |
Маці | Флавія Даміцылла Старэйшая[d] |
Жонка | Даміцыя Лангіна[d] |
Дзеці | Ціт Флавій Цэзар[d], Flavia[d], Vespasian the Younger[d] і Domitian the Younger[d] |
Ціт Флавій Даміцыян (лац.: Titus Flavius Domitianus; 24 кастрычніка 51, Рым — 18 верасня 96) — рымскі імператар (81—96).
Апошні з дынастыі Флавіяў, малодшы сын Веспасіяна. У 83 перамог герм. племя хетаў, арганізаваў будаўніцтва лімеса (сістэма пагранічных умацаванняў), заснаваў правінцыі Ніжняя і Верхняя Германія. У 85—92 вёў барацьбу на Дунаі супраць цара дакаў Дэцэбала, у 89 вымушаны быў заключыць мір, паводяе якога рымляне абавязваліся выплачваць дакам штогоднюю даніну. Праводзіў самадзяржаўную палітыку, абмяжоўваў уплыў сената, абапіраўся на саслоўе коннікаў і войска, загадаў называць сябе «гаспадаром і богам», што выклікала апазідыю сената. Забіты ў выніку змовы і пракляты сенатам.
Біяграфія Даміцыяна выкладзена Светоніем.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Любкер Ф. Domitianus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 427.