Апалон Кажанёўскі
Апалон Кажанёўскі | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 лютага 1820[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1869[1] (49 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Джозеф Конрад |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, пісьменнік, драматург, перакладчык |
![]() |
Апалон Каржанёўскі (21 лютага 1820, с. Ганаратка, цяпер у Араціўскім раёне Вінніцкай вобласці, Украіна — 23 мая 1869, Кракаў) — польскі паэт, перакладчык, драматург, удзельнік падрыхтоўкі паўстання 1863—1864 гадоў. Бацька англійскага пісьменніка-навеліста Джозефа Конрада (Юзафа Каржанёўскага).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з польскага шляхецкага роду (гербу «Наленч»). Вучыўся ў гімназіях Камянца-Падольскага, Нямірава, Вінніцы, Жытоміра. З 1841 па 1846 вывучаў права і арыенталістыку ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Падчас Крымскай вайны рыхтаваў выбух паўстання ў тылах расійскага войска. У 1859 атабарыўся з сваёй радзінай у Жытоміры.
Удзел у падрыхтоўцы паўстання
[правіць | правіць зыходнік]
З 1861 прымае ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1863—1864 гадоў у Варшаве, належаў да лагеру «чырвоных». Кантактаваў з Ігнацыем Хміеленскім. Быў галоўным арганізатарам патрыятычных маніфестацыяў у Варшаве. Падрыхтаваў святкаванне юбілея падпісання Люблінскай уніі, маніфестацыі пасля смерці прымаса Антонія (Фіялкоўскага). 23 верасня 1861 узначальваў акцыю па байкоце выбараў у мясцовую адміністрацыю. Быў аўтарам адозвы «Да братоў палякаў, русінаў і літвінаў». Кіраваў маніфестацыяй 10 кастрычніка 1861 ў Гародлі. Пасля ўвядзення ў Варшаве 17 кастрычніка ваеннага становішча, быў ініцыятарам стварэння гарадскога камітэта. У ноч з 20 на 21 кастрычніка быў арыштаваны рускімі і заключаны ў X павільёне Варшаўскай цытадэлі. У маі 1862 асуджаны на высылку ў Волагду, праз год пераведзены ў Чарнігаў. У сувязі з дрэнным станам здароўя ў 1868 годзе быў выпушчаны і пераехаў з сынам у Львоў, а праз год у Кракаў. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве.
Творчая спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Першым творчым здабыткам быў цыкл рэлігійна-патрыятычных вершаў, Czyśćcowe Pieśni (1849—1854). У 1854 годзе апублікаваў скандальную драму «Камедыя» (польск.: Komedia), у якой рэзка разкрытыкаваў асяроддзе польскай шляхты ва Украіне.
Акрамя паасобных вершаў, выдаў асобна: «польск.: Komedyja» (пераклад пераробленай камедыі Грыбаедава), «польск.: Strofy oderwane» (Вільня, 1856), камедыі і драмы: «польск.: Dla miłego grosza» (Санкт-Пецярбург, 1859), «польск.: Batożek» (Львоў, 1861), «польск.: Akt pierwszy» (Львоў, 1864).
Быў аўтарам перакладаў на польскую мову твораў Шэкспіра, Альфрэда дэ Віньі, Чарльза Дзікенса і Віктора Гюго. У 1864 выдаў кнігу Польшча і Масква (польск.: Polska i Moskwa) і дысертацыю па драматургіі Шэкспіра (польск.: Studia nad dramatycznością w utworach Szekspira).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пилипчук Р. Я. Коженьовський Аполло // Українська Радянська Енциклопедія. — 2-е видання. — Київ, 1980. — Т. 5. — С. 259.
- Пилипчук Р. Я. Коженьовський Аполло // Українська літературна енциклопедія. — К., 1990. — Т. 2. — С. 517.
- Шепелюк В. М. Культура Поділья: історія і сучасність. — Хмельницький. — С. 265.
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1820 годзе
- Нарадзіліся ў Ліпавецкім павеце
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1869 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Выпускнікі СПбДУ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі Польшчы
- Паэты Польшчы
- Перакладчыкі Польшчы
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Вязні Варшаўскай Аляксандраўскай цытадэлі
- Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці