Апатазаўр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апатазаўр

Рэканструкцыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apatosaurus Marsh, 1877

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4531260
FW  38665

Апатаза́ўр (Apatosaurus, «падманлівы яшчар»), шырэй вядомы як брантазаўр — вымерлы род яшчаратазавых дыназаўраў, якія жылі ў познаюрскім перыядзе (каля 157—146 мільёнаў гадоў назад) на тэрыторыі цяперашняй Паўночнай Амерыкі. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў заўрапод[1]

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва апатазаўр паходзіць ад грэчаскіх слоў грэч. ἀπάτη — обман і грэч. σαυρος — яшчарка. Таксама вядомы як Брантаза́ўр (лац.: Brontosaurus, што азначае «грымотны яшчар», ад бронтэ ці уронці/грэч. βροντη — гром і саўрас/грэч. σαυρος — яшчарка).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Brontosaurus excelsus быў апісаны Гафаніілам Маршам у 1879 г. па добра захаваных рэштках; пасля высвятлілася[крыніца?], што ён павінен складаць адзін род з апісаным тым жа Маршам у 1877 годзе Apatosaurus ajax і па правілах ICZN радавая назва Apatosaurus павінна выкарыстоўвацца для абодвух відаў, бо мае прыярытэт. Тым не менш, назва «брантазаўр» шырока ўкаранілася ў навукова-папулярнай літаратуры. Некаторыя даследчыкі (напрыклад, Роберт Бэкер) не прызнаюць аднясенне гэтых відаў да аднаго роду.

Брантазаўр (апатазаўр) — адзін з найбуйнейшых дыназаўраў: яго даўжыня магла дасягаць 20—23 метраў[1], а маса, па розных даных, да 24—32 тон, аднак некаторыя вучоныя ўказваюць на тое, што іх маса не перавышала 18 тон[1]. Доўгія хвост і шыя, масіўныя ногі, на канцы шыі — адносна маленькая галава, мозг у якой важыў усяго 400 грамаў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]


 
Апатазаўр
Дк Кембрый Ардовік Сіл. Дэвон Карбон Пер. Трыяс Юра Мел Палеаг. Нг Чц
542 488 443 416 359 299 251 200 146 66 23 2
 ◄ млн. гадоў назад 

Зноскі

  1. а б в Массы динозавров оказались переоцененными. Lenta.ru (22 чэрвеня 2009 года). Праверана 12 жніўня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]